Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась у Беларусі пала 92000 галоў кароў і быкоў, пракуратура знайшла вінаватых


Кароўнік, ілюстрацыйнае фота
Кароўнік, ілюстрацыйнае фота

Пракуратура Гомельскай вобласьці накіравала летась у суды звыш 100 позваў на капэнсацыю шкоды за падзеж і нястачу жывёлы, паведамляе БелТА.

Агульная сума спагнаньняў перавысіла 180 тысяч рублёў, адказьнікамі выступалі кіраўнікі гаспадарак, брыгадзіры, жывёлаводы ды іншыя работнікі.

Усяго пракуроры раёнаў Гомельшчыны ў 2019 годзе ўнесьлі 95 прапазыцый, вынесьлі 122 прадпісаньні, зрабілі 10 афіцыйных папярэджаньняў. Паводле іх патрабаваньняў, 33 работнікаў арганізацый прыцягнулі да адміністрацыйнай, 271 — да дысцыплінарнай, 108 — да матэрыяльнай адказнасьці больш як на 20 тысяч рублёў.

28 студзеня падчас нарады ў пытаньнях разьвіцьця аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка загадаў прывесьці ў належны стан вытворчыя памяшканьні — цялятнікі, кароўнікі, фэрмы. І папярэдзіў пра жорсткія наступствы, калі не перастане дохнуць жывёла.

«Гэта ж ня справа, што мы 92 тысячы загубілі жывёлы. 92 тысячы галоў! Колькі яшчэ трэба, каб да 2025 году выйсьці на прагнозныя паказьнікі — 5-8 тысяч? А мы загубілі ў адной толькі Віцебскай вобласьці некалькі дзясяткаў тысяч. І справа ня толькі і ня столькі ў вэтэрынарах. Справа ва ўтрыманьні і кармленьні цяляці», — праявіў абазнанасьць Лукашэнка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG