Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі ад урагану «Глёрыя» загінулі 13 чалавек


Высокі ўзровень ракі падчас урагану «Глёрыя» ў Жыроне
Высокі ўзровень ракі падчас урагану «Глёрыя» ў Жыроне

Урад Гішпаніі склікаў на 24 студзеня экстранную нараду, каб абмеркаваць ўзьдзеяньне ўрагану «Глёрыя», ахвярамі якога сталі сама меней 13 чалавек, паведамляе агенцтва Reuters.

Пра апошніх дзьвюх ахвяраў паведамілі ўлады Каталёніі 23 студзеня. Адзін чалавек загінуў падчас рыбалкі, другога мужчыну знайшлі мёртвым у сваёй машыне ў горадзе Кабасэс, дзе адбылося паводка.

Яшчэ чатыры чалавекі лічацца зьніклымі бязь вестак.

Паводле мэтэаролягаў, ураган пачынае адступаць, але дзясяткі школ у Гішпаніі да гэтага часу не працуюць, а больш за 100 дарог застаюцца перакрытымі.

Ураган «Глёрыя» абрынуўся на паўднёвы захад і цэнтральную частку Гішпаніі 20 студзеня. Ён пранёсься па некалькіх правінцыях, пашкодзіўшы чыгуначныя лініі, масты і іншыя аб’екты транспартнай інфраструктуры. На паўночным усходзе Гішпаніі сотні тысяч людзей часова засталіся без электрычнасьці, салёная вада паглынула тысячы гектараў рысавых палёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG