Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Аўстраліі абвясьцілі надзвычайнае становішча ў сувязі з пажарамі


Пажары ў Аўстраліі, архіўнае фота
Пажары ў Аўстраліі, архіўнае фота

31 студзеня ўлады Аўстраліі абвясьцілі надзвычайнае становішча для сталіцы Канбэры і прылеглых раёнаў у сувязі зь ляснымі пажарамі, паведамляе Reuters.

Паводле галоўнага міністра Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі (АСТ) Эндру Бара, гэта самая сур’ёзная пагроза з часоў лясных пажараў 2003 году. Тады загінулі чатыры чалавекі і згарэлі сотні дамоў. Рэжым надзвычайнага становішча дае ратавальнікам дадатковыя паўнамоцтвы ва эвакуацыі людзей і абмежаваньні руху на дарогах.

Цяпер на поўдні Аўстралійскай сталічнай тэрыторыі пажар ахапіў 18,5 тысячы гектараў. Паводле Бара, распаўсюд агню цяжка спыніць з прычыны сьпёкі ў 40 градусаў і моцнага ветру.

Жыхарам сельскіх раёнаў на поўдзень ад Канбэры рэкамэндавалі пакінуць свае дамы і перачакаць небясьпеку ў эвакуацыйных цэнтрах.

Лясныя пажары з прычыны анамальнай сьпёкі і засухі працягваюцца ў Аўстраліі зь верасьня 2019 году. Ад іх загінулі ўжо 33 чалавекі і каля мільярда жывёлаў. Выпаленая тэрыторыя плошчай у 11,7 мільёна гектараў.

23 студзеня з прычыны высокага ўзроўню пагрозы закрылі аэрапорт Канбэры. У той жа дзень пры крушэньні амэрыканскага пажарнага самалёта Lockheed C-130 Hercules, які дапамагаў тушыць лясы, загінулі трое амэрыканскіх пажарных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG