Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва: на «Магілёўдрэве» выбухнула, бо парушылі правілы бясьпекі


«Магілёўдрэў» пасьля выбуху, верасень 2018
«Магілёўдрэў» пасьля выбуху, верасень 2018

Сьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне выбуху на «Магілёўдрэве». У парушэньні правілаў пажарнай бясьпекі падазраюць былога галоўнага інжынэра, які выконваў абавязкі генэральнага дырэктара, і былога начальніка мэблевага цэху. У службовай халатнасьці падазраюць дырэктара кампаніі-партнэра.

25 верасьня 2018 году ў фарбавальнай камэры мэблевага цэху «Магілёўдрэва» адбыўся выбух. У момант здарэньня там знаходзілася 9 чалавек. Сямёра зь іх атрымалі апёкі, адна жанчына загінула. Памер шкоды абсталяваньню і будынку мэблевага цэху ацанілі ў 23 тысячы рублёў.

Паводле сьледзтва, у 2013 годзе мэблевы цэх № 3 мадэрнізавалі, па праекту ў ім прадугледжвалася выкарыстаньне пажаранебясьпечных лакаў на воднай аснове.

Праз тры гады кампанія «БР Кансалт» ініцыявала абʼяднаньне мэблевых цэхаў № 1 і № 3. У 2017 годзе падчас абʼяднаньня цэхаў генэральны дырэктар «Магілёўдрэва» не забясьпечыў зьменаў праектнай дакумэнтацыі і выкананьня мерапрыемстваў па пажарнай бясьпецы. Пасьля абʼяднаньня ў мэблевым цэху № 3 сталі выкарыстоўваць выбуханебясьпечныя нітралакі, на якія не была разьлічана сыстэма вэнтыляцыі.

Вэнтыляцыйная сыстэма працавала неэфэктыўна, у дзень здарэньня ў цэху праводзілі аддзелачныя працы. У выніку ў паветраводаў вэнтыляцыйнай сыстэмы і фарбавальных кабін утварылася і назапашылася выбуханебясьпечнай парапаветраная сумесь, якая прывяла да хімічнага самазагараньня.

Акрамя галоўнага інжынэра, які выконваў абавязкі генэральнага дырэктара, адказным за выкананьня правілаў пажарнай бясьпекі і аховы працы быў начальнік мэблевага цэху. Адказным за здарэньня СК назваў намесьніка дырэктара па тэхнічным пытаньням «БР Кансалт».

З усіх абвінавачаных узялі падпіску аб нявыезьдзе. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіраваньня ў суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG