Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя зь Беларусі і ЗША завялі справу аб незаконным вяртаньні падаткаў на 50 мільёнаў даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускія сьледчыя ў прысутнасьці прадстаўнікоў ФБР і Падатковай службы ЗША правялі допыт абвінавачанага ў крадзяжы з выкарыстаньнем кампутарнай тэхнікі, паведаміў 28 студзеня Сьледчы камітэт Беларусі.

Раней супрацоўнікі падатковай службы ЗША выявілі злачынную сетку, датычную да незаконнага вяртаньня падаткаў на агульную суму больш як 50 мільёнаў даляраў ЗША.

Да яе маюць дачыненьне некалькі жыхароў постсавецкіх краін, зь імі кантактаваў адзін з абвінавачаных у крымінальных справах, якія расьсьледуе беларускі СК.

Падрабязнасьцяў справы сьледчыя пакуль не паведамляюць. Расьсьледаваньне працягваецца, у рамках яго праваахоўнікі Беларусі і ЗША не спыняюць абмен інфармацыяй.

У лістападзе 2019 году ў выніку абмену інфармацыяй паміж Сьледчым камітэтам Беларусі і ФБР ЗША беларускія сьледчыя выявілі, што 28-гадовы жыхар Горадні датычны да крадзяжу грошай з замежных банкаў у 2012–2016 гадах: ён краў грошы з рахункаў замежных банкаў і за іх купляў біткойны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG