Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенец краў грошы з замежных банкаўскіх рахункаў і на іх набываў біткойны 


Крыптавалюта: біткойны
Крыптавалюта: біткойны

28-гадовы гарадзенец краў грошы з рахункаў замежных банкаў і за іх купляў біткоіны. Пра вынікі расьследаваньня крымінальнай справы паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.

У выніку абмену інфармацыяй з ФБР ЗША беларускія сьледчыя выявілі, што 28-гадовы жыхар Горадні датычны да крадзяжу грошай з замежных банкаў у 2012-2016 гадах.

Пасьля атрыманьня доступу да замежных банкаўскіх рахункаў гарадзенец пераводзіў грошы на падкантрольныя яму рахункі, зарэгістраваныя на падстаўных асобаў, пасьля чаго іх абнаяўліваў. Такім чынам ён набыў аўтамабіль, уклаў грошы ў нерухомасьць і ўласны бізнэс — адкрыў кавярню, а таксама набыў 94 біткоіны. Агулам — 60 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасьці.

Мужчыне прад’яўлена абвінавачваньне паводле крымінальнага артыкулу «крадзёж з выкарыстаньнем кампутарнай тэхнікі ў асабліва буйным памеры». Яго затрымалі і заключылі пад варту.

На этапе папярэдняга сьледзтва ён заключыў дасудовае пагадненьне аб супрацоўніцтве і кампэнсацыі шкоды. У прыватнасьці, даў доступ да крыптакашалькоў на вывад біткойнаў — 630 тысяч эўра ў эквіваленце. Акрамя гэтага, на грошы, маёмасьць і нерухомасьць гарадзенца на суму больш за 100 тысяч эўра накладзены арышт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG