Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пэрсыдзкай затоцы загарэўся нафтавы танкер


Ілюстрацыйнае фота. Пажар на танкеры ля ўзьбярэжжа Аману, чэрвень 2019 году
Ілюстрацыйнае фота. Пажар на танкеры ля ўзьбярэжжа Аману, чэрвень 2019 году

Ля ўзьбярэжжа Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, прыкладна за 35 кілямэтраў ад Шарджа, на борце нафтавага танкера ўвечары 29 студзеня ўспыхнуў маштабны пажар, паведамляе Reuters.

У Фэдэральным упраўленьні транспарту ААЭ заявілі, што працуюць над ліквідацыяй пажару на судне. Пазьней Фэдэральнае ўпраўленьне транспарту паведаміла, што танкер ня быў загружаны нафтай, а папярэдняй прычынай аварыі назвалі памылку пры ажыцьцяўленьні тэхнічнага абслугоўваньня судна. Экіпаж і маракоў уратавалі, піша Reuters.

Паводле зьвестак спэцыялізаванага марскога парталу FleetMon, пажар узнік на танкеры VLCC ZOYA 1, які эксплуатуе кампанія з ААЭ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG