Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слон зьбег з цырку ў Расеі, каб пакачацца ў сьнезе. ВІДЭА


У расейскім Екацярынбургу падчас пагрузкі ў фуру зьбег слон італьянскага цырку. На працягу некалькіх хвілінаў ён гуляў па вуліцах і качаўся ў сьнезе.

Відэа таго, што адбылося, апублікавалі сёньня ў сацыяльных сетках адразу некалькі відавочцаў.

На адных кадрах відаць, як слана беспасьпяхова спрабуюць спыніць на праезнай часткі дрэсіроўшчык і супрацоўнік патрульнай паліцыі, на іншых — як слана адлоўліваюць каля аднаго з жылых дамоў і, зьбіваючы палкай, адводзяць.

У адміністрацыі екацярынбурскага цырку заявілі, што 45-гадовая індыйская сланіха Карла «вырашыла атрымаць эмоцыяў» перад адпраўкай на гастролі ў Санкт-Пецярбург і «даставіла шмат радасьці» жыхарам гораду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG