Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Цюрыху адбыліся сутыкненьні праціўнікаў форуму ў Давосе з паліцыяй


Давос

У Цюрыху праціўнікі Сусьветнага эканамічнага форуму ўступілі ў сутыкненьні з паліцэйскімі, пасьля чаго праваахоўнікі ўжылі сьлезацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі. Пра гэта паведаміла швайцарская паліцыя, перадае Нямецкая хваля.

Паводле яе дадзеных, радыкальна настроеныя дэманстранты запальвалі фаеры і кідалі ў паліцыянтаў бутэлькі.

Тры чалавекі былі затрыманыя. Адзін зь мінакоў атрымаў апёкі, акрамя таго быў паранены паліцэйскі, абодва дастаўлены ў бальніцу.

Беспарадкі адбыліся ў ходзе ўзгодненай з уладамі акцыі «Цюрых супраць WEF», у якой прынялі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

Штогадовы Давоскі форум праходзіць з 21 па 24 студзеня. Яго арганізатары паведамілі пра прысутнасьць на ім 3000 афіцыйных асоб з 117 краін. Сярод запрошаных гасьцей — прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, канцлер ФРГ Ангела Мэркэль (Angela Merkel), прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і эквактывістка Грэта Тунбэрг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG