Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя два выпадкі каранавіруса пацьверджаныя ў Вялікай Брытаніі


У Вялікай Брытаніі пацьвердзілі два першыя выпадкі захворваньня каранавірусам, паведамілі ў нацыянальным міністэрстве аховы здароўя. Захварэлыя — чальцы адной сям’і, паведамляе BBC.

Брытанскія ўлады пакуль не паведамляюць падрабязнасьцяў. Вядома толькі, што хворым аказваецца дапамога ў горадзе Ньюкасл.

«Нацыянальная сыстэма аховы здароўя вельмі добра да гэтага падрыхтавана і ўмее змагацца з інфэкцыйнымі захворваньнямі, — сказаў кіраўнік мэдыцынскай службы Англіі Крыс Уіці. — Зараз мы працуем над тым, каб як мага хутчэй усталяваць, з кім кантактавалі пацыенты, каб прадухіліць распаўсюд інфэкцыі».

Напярэдадні СААЗ прызнала праблему з каранавірусам надзвычайнай сытуацыяй сусьветнага значэньня.

На каранавірус памерлі сама меней 213 чалавек, большасьць з іх — у кітайскай правінцыі Хубэй. Колькасьць тых, хто захварэў, набліжаецца да 10 тысячаў. Яшчэ ў 18 краінах зарэгістравана 98 выпадкаў захворваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG