Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія СМІ: Абрабавалі дом набэлісткі Вольгі Такарчук


Вольга Такарчук
Вольга Такарчук

Польскія СМІ паведамілі, што ў ноч з 25 на 26 студзеня невядомыя абрабавалі вілу пісьменьніцы Вольгі Такарчук у квартале Кшыкі ва Ўроцлаве.

Паліцыя пацьвердзіла, што абрабаваньне ў згаданым квартале і часе адбылося, але адмовілася паведаміць, да каго належыць дом.

Radio Wrocław, спасылаючыся на неафіцыйныя інфармацыі, паведаміла, што дом належыць Вользе Такарчук, якая цяпер знаходзіцца за мяжой. Паводле гэтай самай крыніцы, злодзеі забралі з дому грошы ў розных валютах.

10 кастрычніка 2019 году Швэдзкая акадэмія абвясьціла ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 2018 і 2019 гады.

За 2018 год ляўрэаткай стала польская пісьменьніца Вольга Такарчук за «наратыўнае ўяўленьне, якое з энцыкляпэдычнай жарсьцю прадстаўляе перасяганьне межаў як форму жыцьця».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG