Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмерць ад каранавіруса ўпершыню зафіксавалі за межамі Кітая


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

44-гадовы грамадзянін Кітая, які выляцеў на Філіпіны з Ухані, стаў першай ахвярай віруса nCoV 2019, які памёр па-за межамі Кітая.

Філіпінскае аддзяленьне Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і філіпінскае Міністэрства аховы здароўя паведамілі пра сьмерць 44-гадовага мужчыны ў Маніле. Ён памёр у суботу 1 лютага. Мужчына стаў другім чалавекам на Філіпінах, якому паставілі дыягназ каранавірусная інфэкцыя. Гэта была 305 ахвяра віруса 2019-nCoV

У Кітаі колькасьць пацыентаў ужо перавысіла 14 тысяч, зь якіх большасьць выпадкаў — больш за 9 тысяч — пацьвердзілі ў правінцыі Хубэй. Аднак вірус ужо дасягнуў кожнай кітайскай правінцыі, уключаючы Тыбэт, дзе быў дыягнаставаны адзін выпадак.

Выпадкі заражэньня былі пацьверджаны і ў многіх іншых азіяцкіх краінах, а таксама ў Эўропе і Паўночнай Амэрыцы. У паўднёвым паўшар’і ў Аўстраліі зарэгістравана 12 выпадкаў.

Як паведамляюць мэдыкі, новы каранавірус здольны выклікаць цяжкую пнэўманію, супраць яго няма спэцыфічнага лячэньня, магчыма толькі палёгку сымптомаў. Цяжкая форма хваробы разьвіваецца, як правіла, у пацыентаў з паніжаным імунітэтам і пажылых людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG