Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зарэгістравалі першы выпадак заражэньня каранавірусам на тэрыторыі ЗША


У ЗША зарэгістраваны першы выпадак заражэньня каранавірусам шляхам перадачы ад чалавека да чалавека.

Гэта адбылося ў штаце Ілінойс, паведаміў Голас Амэрыкі. Каранавірус быў пацьверджаны ў мужа жанчыны, якая раней езьдзіла ў Кітай і была сама заражаная вірусам.

Такім чынам агульная колькасьць заражаных каранавірусам пацыентаў у ЗША вырасла да шасьці.

Голас Амэрыкі дадае, што Надзвычайны камітэт Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя 30 студзеня плянуе правесьці пасяджэньне, каб вырашыць, ці абвяшчаць глябальную надзвычайную сытуацыю ў сувязі з распаўсюджваньнем каранавіруса.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG