Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыец захапіў у закладнікі больш за 20 дзяцей. Яго жонку забілі камянямі


Ілюстрацыйнае фота

Жыхар індыйскага горада Фарукхабад, які арганізаваў вечарыну, каб захапіць больш за 20 дзяцей у закладнікі, быў забіты паліцыяй. Раней мужчына быў абвінавачаны ў забойстве, але адпушчаны па рашэньні суда пад заклад, паведамяляе BBC.

Пасьля таго, як дзеці былі вызваленыя, жыхары Фарукхабада зьбілі яго жонку камянямі да сьмерці.

Сам мужчына быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй. Стала вядома, што ён запрасіў дзяцей на вечарыну, патлумачыўшы, што ў яго дачкі дзень народзінаў. У закладніках у яго апынуліся ўсе, хто знаходзіўся ў будынку, у тым ліку яго жонка і дачка.

Мужчына быў перакананы ў тым, што мясцовыя жыхары вінаватыя ў яго арышце па падазрэньні ў датычнасьці да забойства.

Усе вызваленыя дзеці ва ўзросьце ад шасьці месяцаў да 15 гадоў былі вызваленыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG