9 лютага актывісты КХП-БНФ, якія шмат гадоў апякуюцца Курапатамі, вывезьлі абломкі «лавы Клінтана» з тэрыторыі народнага мэмарыяла.
Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч заявіў падчас прэс-канфэрэнцыі ў Курапатах, што абаронцам мэмарыялу ўдалося вылічыць мужчыну, які, на яго думку, быў вандалам.
У Акцябрскім раёне пахавалі 32-гадовую Вольгу, якая ўчыніла самагубства. У яе засталіся трое хлопчыкаў — трох, сямі і васьмі гадоў. Сваякі нябожчыцы кажуць: на такі крок жанчына пайшла таму, што чыноўнікі пагражалі забраць дзяцей у прытулак.
Пра завядзеньне крымінальнай справы Свабодзе паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацяна Беланог. Справа тычыцца пакуль толькі першага акту вандалізму. Другі выпадак сьледчыя яшчэ правяраюць.
Суд у Санкт-Пецярбургу спыніў крымінальную справу пра напад расейскага палярніка на калегу на антарктычнай станцыі «Бэлінсгаўзэн» у сувязі з прымірэньнем бакоў.
Пажар здарыўся раніцай 8 лютага ў будынку ў Рыё-дэ-Жанэйру, дзе разьмяшчаецца інтэрнат юнацкай школы «Фламэнга».
У Івацэвічах абвясьцілі прысуд па крымінальнай справе аб забойстве і замаху на забойства ўчастковых інспэктараў міліцыі мясцовым жыхаром.
У менскім мікрараёне Серабранка 8 лютага быў знойдзены труп немаўляці зь пятлёй на шыі. Заведзеная крымінальная справа.
У лістах яму прапануюць спыніць прыватнае расьсьледаваньне пад пагрозай публікацыі фатаграфій.
Трэці ўдзельнік замаху на былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку ў брытанскім Солсбэры, якога СМІ называюць Сяргеем Фядотавым, зьвязаны зь іншым атручваньнем рэчывам «Навічок» увесну 2015 году.
«Ратавальнікі дасталі з-пад зямлі цела мужчыны», — распавёў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.
Са Свабодай зьвязаўся скульптар Алесь Шатэрнік, глыбока абураны зьнішчэньнем «лаўкі Клінтана». Ён кажа, што ўжо дванаццаць разоў рэстаўраваў яе.
Свабода высьвятляла, ці вызваляюць умоўна-датэрмінова тых, хто асуджаны за наркотыкі, як гэта, верагодна, сталася з былым супрацоўнікам КДБ Ігарам Карыцкім.
5 лютага ўчыніла самагубства 32-гадовая жыхарка Акцябрскага раёну (Гомельская вобласьць) Вольга. У яе засталіся трое хлопчыкаў — трох, сямі і васьмі гадоў.
Краіны — чальцы Канвэнцыі Эспа (Канвэнцыя аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце) у чацьвер абвясьцілі, што пляцоўка для будаўніцтва па Беларускай АЭС была абраная неналежным чынам, з парушэньнем канвэнцыі.
Каля 100 пачак цыгарэтаў выявілі польскія мытнікі ўнутры рухавіка «мэрсэдэса», якім кіраваў грамадзянін Беларусі.
У замаху на былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсбэры ўдзельнічалі больш за два чалавек, пры гэтым трэці падазраваны расеец дагэтуль можа знаходзіцца ў Брытаніі.
Сховішча дыямэнтаў у бэльгійскім Антвэрпэне абрабавалі, рабаўнікі праціснуліся праз каналізацыйныя трубы, не шырэйшыя за 40 сантымэтраў.
Вучням ульянаўскай гімназіі № 33 далі на абед вафлі, у якіх выявілі мучных чарвякоў, паведамілі Idel.Реалии са спасылкай на бацькоў вучняў.
Чыноўнікі з Паўднёва-Сахалінска заявілі, што Смаленшчына не адносіцца да тэрыторыі Расеі. Такім чынам яны паспрабавалі ўхіліцца ад кампэнсацыі выдаткаў на паездку мясцовай жыхаркі, паведамляе расейскі рэсурс Readovka.ru.
Увечары 6 лютага каля рэстарацыі «Поедем поедим», што ўстыч да Курапатаў, адбыўся напад на пікетоўцаў. Паводле абаронцы Курапат Паўла Севярынца, нападнік адмыслова прыехаў дзеля гэтага да рэстарацыі.
Рэлігійная арганізацыя, да якой належыць Крыстэнсэн, не забароненая ў Беларусі, але прызнаная экстрэмісцкай ў Расеі.
Сёньня «замінавалі» будынка дзяржкантролю.
Утрыманьне пад вартай Дзьмітрыя Бондара, які пазыцыянуе сябе сьвятаром старакаталіцкага касьцёла, працягнутае яшчэ на месяц.
З прычыны высылкі зь Беларусі ўчыніў самагубства 35-гадовы жыхар Лоева Сяргей Барысаў. Ён быў грамадзянінам Расеі, але нарадзіўся і апошнія 17 гадоў жыў у Лоеве, разам з маці і братам. Мясцовая міліцыя пастанавіла яго выслаць на падставе адміністрацыйных парушэньняў.
Па факце разбурэньня ў Курапатах «лавы Клінтана» Сьледчы камітэт Беларусі праводзіць праверку.
Анастасія Вашукевіч (Насьця Рыбка) перакананая, што яе вызвалілі з расейскай вязьніцы паводле распараджэньня Аляксандра Лукашэнкі.
Супрацоўнікі міліцыі не праводзяць праверкі па факце зьбіцьця ў пастарунку гаспадара прытулку для бяздомных у Горадзенскай вобласьці Аляксея Шчадрова.
Віцебскія апэратыўнікі разам з АМАПам затрымалі беларусаў, якія арганізавалі сапраўдную фабрыку па вытворчасьці марыхуаны, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Самалёт Cessna 414А упаў 3 лютага на прыватны дом у прыгарадзе амэрыканскага гораду Ёрба-Лінда (штат Каліфорнія). У выніку здарэньня загінулі пяць чалавек. Пра гэта паведаміў у панядзелак журналістам мясцовы прадстаўнік паліцыі лейтэнант Коры Марціна.
Сем чалавек загінулі і 25 шпіталізаваныя ў выніку аварыі аўтобуса на аўтадарозе «Калуга-Вязьма» ў Калускай вобласьці Расеі.
Гаспадар прытулку для бяздомных у Горадзенскай вобласьці Аляксей Шчадроў распавёў Свабодзе, што яго затрымалі міліцыянты за крадзеж, якога ён не зьдзяйсьняў.
Паліцыя ў Каба-Вэрдэ канфіскавала 9,5 тонаў какаіну і арыштавала 11 чалавек на расейскім караблі.
На будаўнічай пляцоўцы ў цэнтры Берасьця знайшлі парэшткі дзясяткаў людзей, забітых нацыстамі падчас Другой усясьветнай вайны. Цяпер пошукавы батальён займаецца раскопкамі, а ў інтэрнэце зьявілася пэтыцыя, каб будаваць на гэтым месцы забаранілі.
Нападнік затрыманы ў сябе дома. На яго завялі крымінальную справу за хуліганства.
Студэнт адлюстраваў вайсковы парад, і ўдзельнікі, і вайсковая тэхніка якога прадстаўленыя ў форме мужчынскіх палавых органаў.
Наглядчыцу Трацьцякоўскай галерэі, якая знаходзілася на выставе падчас выкраданьня палатна Архіпа Куінджы «Ай-Петры. Крым», звольнілі па ўласным жаданьні.
Назва ўстановы не называецца, а ў каталёгах у інтэрнэце не пазначана ніводнага стрыптыз-клюбу ў Ленінскім раёне. Але файл фота, якое публікуе міліцыя, падпісананы «prostitutki__iztehasa», а ў Менску ёсьць стрыптыз-бар «Тэхас» — ды ён у Цэнтральным раёне.
Раней мужчыну ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці за хуліганства, рабаваньне, крадзеж, пагрозу забойствам і іншыя злачынствы.
Паводле папярэдняй вэрсіі, прычынай пажару было неасьцярожнае абыходжаньне з награвальным прыборам. Пахаваньне мае адбыцца ў Лібане 31 студзеня, родзічы загінулых ужо прыбылі туды зь Беларусі.
Аўтараў паведамленьняў могуць пакараць штрафам, а могуць і пасадзіць у турму. Крымінальная адказнасьць за такое наступае з 14 гадоў.
Нямецкая паліцыя арыштавала трох грамадзян Іраку, якіх падазраюць у плянаваньні тэрарыстычнага акту. Як паведамілі ў офісе галоўнага фэдэральнага пракурора, тэрарысты прытрымліваліся ісламісцкіх поглядаў.
На 1 студзеня 2019 года ў месцах пазбаўленьня волі знаходзілася 32,6 тыс. чалавек, што на 5,2% менш, чым на пачатак 2018 года, паведамляе МУС.
У горадзе Бастыя на францускім востраве Корсыка чалавек адкрыў агонь, параніўшы сем чалавек. Адзін з параненых памёр у шпіталі.
Злучаныя Штаты заклікаюць улады Расеі аказаць дапамогу Паўлу Грыбу і іншым украінцам, якія ўтрымліваюцца ў расейскіх турмах. Пра гэта 30 студзеня паведаміла ў твітэры амбасада ЗША ва Ўкраіне.
Супрацоўнікі латвійскага бюро прадухіленьня і барацьбы з карупцыяй правялі ператрус у кабінэце мэра Рыгі Ніла Ушакова. Паводле мясцовых СМІ, работнікі бюро вынесьлі з кабінэту дакумэнты і кампутар.
На амэрыканскую карпарацыю Apple падалі ў суд за памылку аплікацыі FaceTime, якая дазваляе хакерам атрымаць доступ да мікрафону і камэры карыстальнікаў айфонаў.
Расейскія спэцслужбы забаранілі беларускай мадэлі Анастасіі Вашукевіч, вядомай як Насьця Рыбка, публічна расказваць пра мільярдэра Алега Дзерыпаску. Пра гэта сама Вашукевіч расказала ў інтэрвію CNN.
Выданьне Gazeta Wyborcza апублікавала таемна зроблены ў ліпені 2018 году запіс перамоваў уплывовага польскага палітыка з аўстрыйскім бізнэсоўцам Геральдам Біргфэльнэрам.
Загрузіць яшчэ