Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каліфорніі самалёт упаў на жылы дом. Ёсьць ахвяры


На месцы здарэньня
На месцы здарэньня

Самалёт Cessna 414А упаў 3 лютага на прыватны дом у прыгарадзе амэрыканскага горада Ёрба-Лінда (штат Каліфорнія). У выніку здарэньня загінулі пяць чалавек.

Пра гэта паведаміў у панядзелак журналістам мясцовы прадстаўнік паліцыі лейтэнант Коры Мартына.

«Загінулі пілёт самалёта і чатыры чалавекі, якія пражывалі ў гэтым доме. Акрамя таго, яшчэ дваіх чалавек даставілі ў шпіталь з траўмамі сярэдняй цяжкасьці», — прыводзіць яго словы агенцтва Associated Press.

Пасьля падзеньня самалёта ў доме пачаўся пажар.

Паводле зьвестак Нацыянальнай рады ЗША ў бясьпецы на транспарце, здарэньне адбылося неўзабаве пасьля ўзьлёту двухматорнага самалёта Cessna 414 з аэрапорту паблізу. Ёрба-Лінда знаходзіцца за 56 км на паўднёвы ўсход ад Лос-Анджэлеса.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG