Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса затрымалі на польскай мытні. Рухавік ягонага «мэрсэдэса» быў набіты цыгарэтамі


Каля 100 пачак цыгарэтаў выявілі польскія мытнікі ўнутры рухавіка «​мэрсэдэса»​, якім кіраваў грамадзянін Беларусі.

Падчас агляду аўтамабіля 46-гадовага беларуса мытнікаў зацікавіў блёк рухавіка.

— У выніку пільнай праверкі выявілася, што ў рухавіку знаходзіцца хованка для кантрабанды цыгарэтаў. У месцы, дзе павінны знаходзіцца кампанэнты рухавіка, былі схаваныя каля 100 пачак беларускіх цыгарэтаў. — расказаў прадстаўнік беластоцкай падатковай інспэкцыі Мацей Чарнэцкі.

У дачыненьні да беларуса распачатая справа, мужчыну чакае суд. Яму пагражае штраф, канфіскацыя нелегальнага тавару і аўтамабіля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG