Трагедыю ў школе ў Стоўпцах, эмацыйную рэакцыю грамадзтва і маўчаньне дзяржаўных СМІ абмяркоўваюць у «Зоне Свабоды» Аляксандра Дынько, Віталь Цыганкоў, Юры Дракахруст і Ганна Соўсь.
Суд у падмаскоўнай Іванцэеўцы прысудзіў да 7 гадоў і 3 месяцаў выхаваўчай калёніі падлетка, які ўчыніў страляніну ў мясцовай школе ўвосень 2017 году.
15 лютага на вайсковых зборах памёр жыхар Берасьця 1973 году нараджэньня.
Закрытасьць тэмы полавага выхаваньня, адсутнасьць дастатковай кампэтэнцыі і досьведу ў спэцыялістаў, занятых зь дзецьмі, і недастатковая актыўнасьць бацькоў вядуць дзяцей у інтэрнэт. Гэта адна з прычынаў злачынстваў, зьвязаных з пэдафіліяй, мяркуе пракуратура.
Пра трагічна загінулую ў панядзелак настаўніцу Марыну Пархімовіч Свабодзе расказала траюрадная сястра Раіса.
Расьсьледніцкая група Bellingcat сьцьвярджае, што выявіла сапраўднае імя яшчэ аднаго падазраванага па справе аб атручваньні ў Брытаніі былога палкоўніка расейскай вайсковай выведкі ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі.
У школах і гімназіях чакаюцца масавыя праверкі і «аналіз працы сацыяльна-псыхалягічных службаў», абяцае Міністэрства адукацыі.
У менскім раёне Шабаны 13 лютага з вакна 8-га паверха скочыла пяціклясьніца, піша тэлеграм-канал Nexta.
Сьледчы камітэт 14 лютага завёў крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры супраць затрыманага раней генэральнага дырэктара ААТ «Прыборабудаўнічы завод „Аптрон“».
Супрацоўніца лініі 102 уратавала 32-гадовага жыхара Горадні ад самагубства праз расстаньне зь дзяўчынай. Ён прапанаваў міліцыянтцы сустрэцца.
Кіраўнік Службы дзяржаўнай бясьпекі Ўзбэкістану Іхтыёр Абдулаеў, пра адстаўку якога з прычыны стану здароўя раней паведамлялі ўзбэцкія СМІ, быў затрыманы ў дзень звальненьня паводле падазрэньня ў карупцыі.
Школьнік Уладзіслаў Цьвірко разам з аднаклясьнікам падчас нападу ў Стоўпцах кінуўся абараняць сваю настаўніцу. Абодва атрымалі нажавыя раненьні.
11 лютага ў стаўпецкай школе № 2 падлетак забіў нажом настаўніцу і вучня. Жыхары гораду распавядаюць пра школу, настаўніцу і сям’ю нападніка.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за спробу забойства супраць Вадзіма М., затрыманага 11 лютага за напад з нажом у стаўпецкай школе № 2.
Супрацоўнікі ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкаму 13 лютага затрымалі на гарачым учынку за атрыманьне хабару генэральнага дырэктара ААТ «Прыборабудаўнічы завод „Аптрон“».
Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці пракамэнтавалі распаўсюджаную ў сеціве інфармацыю пра затрыманьне опэрупаўнаважанага Шклоўскага РАУС.
11 лютага вучань стаўпецкай школы напаў на настаўніцу і вучняў, двое загінулі. Яшчэ два параненыя падлеткі застаюцца ў лякарні. Хто вінаваты — галоўнае пытаньне. Вось як на яго адказваюць чыноўнікі і прадстаўнікі духавенства.
У Францыі некалькі журналістаў і рэдактараў былі звольненыя або часова адхіленыя ад пасады за тое, што каля дзесяці гадоў займаліся тролінгам сваіх калег-жанчын і актывістак фэмінісцкага руху.
Падлеткі знаходзяцца ў здавальняючым стане, паведаміла карэспандэнту Свабоды паведаміла намесьніца старшыні Стаўпецкага райвыканкаму Жанна Лысая.
Мінімум да канца тыдня ў Стоўпцах і раёне будзе дзейнічаць мараторый на забаўляльныя імпрэзы. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў мясцовым выканкаме.
З пачатку 2019 году ў Менскай вобласьці адбылося ўжо 168 пажараў (іншых надзвычайных здарэньняў не фіксавалі), у якіх загінулі 12 чалавек. Па ўсёй краіне адбыўся 741 пажар, у агні загінулі 80 чалавек, у тым ліку адно дзіця.
13 лютага адбудзецца разьвітаньне з настаўніцай стаўпецкай школы № 2 Марынай Пархімовіч і вучнем, якія загінулі 11 лютага.
«Трэба дзяцей адарваць ад кампутараў, дзе шмат нэгатыўнай інфармацыі, каб дзіця не замыкаўся ў сабе, было ў калектыве», — заявіла Качанава, нагадаўшы пра важнасьць уцягваньня дзяцей у спорт і гурткі.
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел накіраваў спачуваньне імя старшыні Стаўпецкага райвыканкаму Дзяніса Калясені.
Жанчына расказала, кім марыў стаць сын і чым ён займаўся дома. Зь ёй пагутарылі naviny.by.
На менскім заводзе «Інтэграл» 12 лютага абвалілася частка будынка, два мужчыны загінулі. Свабода прыгадала трагічныя выпадкі на беларускіх прадпрыемствах у апошнія гады.
Александар Лукашэнка, прызначаючы памочнікаў прэзыдэнта і даючы згоду на назначэньне кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, пракамэнтаваў інцыдэнт у стаўпецкай сярэдняй школе.
Прэсавая сакратарка Міністэрства адукацыі Людміла Высоцкая ў камэнтары Радыё Свабода сказала, што пасьля трагічнага выпадку ў стаўпецкай школе, у навучальных установах краіны «будуць узмоцнены меры бясьпекі».
Ён зьбіраўся нанесьці ўдары нажом яшчэ аднаму школьніку, паведамляе Сьледчы камітэт.
Міністар адукацыі Беларусі Ігар Карпенка не наведаў стаўпецкую школу № 2 пасьля трагедыі, якая здарылася 11 лютага.
На менскім заводзе «Інтэграл» на двух мужчын абвалілася частка будынка на вуліцы Казінца, які зараз дэмантуюць.
Пасьля здарэньня восем чалавек апынуліся на лёдзе і трое ў вадзе.
З высокапастаўленых чыноўнікаў у панядзелак Стоўпцы наведалі міністар аховы здароўя Валеры Малашка, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч. На БТ у вечаровых навінах інфармацыя пра трагедыю ў Стоўпцах была пятай па ліку і прагучала на 22-й хвіліне выпуску.
У сярэдняй школе №2 у Стоўпцах, дзе ўчора адбылося двайное забойства, аднавілі заняткі. Каля брамы вучняў сустракае прадстаўнік адміністрацыі. У школе працуюць супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Стан вучняў, пацярпелых пры нападзе ў сярэдняй школе № 2 у Стоўпцах, ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасьці.
На дапамогу семʼям загінулых і рэабілітацыю параненых у Стаўпецкай школе № 2 пачалі зьбіраць грошы. Мясцовыя ўлады перададуць семʼям пацярпелых па 5100 рублёў, семʼям забітых – па 10 200 рублёў.
«Шукаючы прычыны падобных трагедый, недастаткова засяроджвацца толькі на сацыяльных прычынах ці сямейных абставінах, у тым ліку на сямейным гвалце, супраць якога Касьцёл быў і застаецца»
Кацярына Гандзюк змагалася супраць незаконнай вырубкі лясоў
МУС і Сьледчы камітэт распавялі пра барацьбу са злачыннасьцю ў сфэры высокіх тэхналёгій.
Вучань 10 клясу стаўпецкай школы № 2 ранкам 11 лютага напаў з нажом на настаўніцу і вучня іншага клясу. Настаўніца гісторыі памерла ад ранаў. Загінуў яшчэ адзін падлетак 2001 году нараджэньня. Два вучні застаюцца ў рэанімацыі.
Мой сын, які ў кліпе на найлепшую песьню году пабачыў жыўцом расстрэл — чым ён вінаваты?! А праз хвіліну я прачытала навіну пра разьню ў Стоўпцах.
У Стаўпецкай сярэдняй школе № 2 11 лютага дзесяціклясьнік 2003 году нараджэньня напаў з нажом на настаўніцу і дваіх дзяцей. Сямейны і дзіцячы псыхоляг Сьвятлана Дзядова сказала ў інтэрвію Свабодзе, што прычынаў такога ўчынку вучня можа быць шмат.
11 лютага вучань 10 клясу Стаўпецкай школы № 2 напаў на настаўніцу гісторыі і іншых вучняў з нажом. Ад ранаў настаўніца і вучань 11 клясу загінулі, яшчэ двое вучняў у лякарні ў цяжкім стане. Нападнік затрыманы. Свабода сабрала храналёгію трагічнага здарэньня.
Яшчэ адно ДТЗ з зубрам было там у студзені 2018-га — і тады казалі, што гэта наогул першая ў Беларусі аўтамабільная аварыя з удзелам зубра.
Свабода паразмаўляла са сваячкай Вадзіма М., які напаў з нажом на настаўніцу і вучняў ў школе нумар 2 у Стоўпцах. Жанчына расказала пра сям‘ю, дзе выхаваўся нападнік.
Намесьніца дырэктара школы пацьвердзіла журналістам, што загінулая настаўніца была адной з найлепшых, а нападнік сапраўды добра вучыўся і зь ім не было праблем, паведамляе зь месца падзей карэспандэнт Свабоды.
У гэтай школе ў Стоўпцах школьнік напаў з нажом на настаўніцу і вучняў. Настаўніца і адзін вучань памерлі ад ранаў, два параненыя падлеткі ў рэанімацыі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Каля ўваходу ў школу дзяжураць міліцыянты.
Школа ў Стоўпцах, дзе адбыўся напад, ачэпленая, дзяцей выпускаюць па некалькі чалавек да бацькоў, іхныя тэлефоны адключаныя, перадае зь месца карэспандэнт Свабоды.
Нападнік уцякаў праз чорны ход школы і параніў двух хлопцаў, якіх сустрэў. Пра гэта Свабодзе расказаў сваяк аднаго з пацярпелых.
Загрузіць яшчэ