На дапамогу семʼям загінулых і рэабілітацыю параненых у Стаўпецкай школе № 2 пачалі зьбіраць грошы. Мясцовыя ўлады перададуць семʼям пацярпелых па 5100 рублёў, семʼям забітых – па 10 200 рублёў.
«Шукаючы прычыны падобных трагедый, недастаткова засяроджвацца толькі на сацыяльных прычынах ці сямейных абставінах, у тым ліку на сямейным гвалце, супраць якога Касьцёл быў і застаецца»
Кацярына Гандзюк змагалася супраць незаконнай вырубкі лясоў
МУС і Сьледчы камітэт распавялі пра барацьбу са злачыннасьцю ў сфэры высокіх тэхналёгій.
Вучань 10 клясу стаўпецкай школы № 2 ранкам 11 лютага напаў з нажом на настаўніцу і вучня іншага клясу. Настаўніца гісторыі памерла ад ранаў. Загінуў яшчэ адзін падлетак 2001 году нараджэньня. Два вучні застаюцца ў рэанімацыі.
Мой сын, які ў кліпе на найлепшую песьню году пабачыў жыўцом расстрэл — чым ён вінаваты?! А праз хвіліну я прачытала навіну пра разьню ў Стоўпцах.
У Стаўпецкай сярэдняй школе № 2 11 лютага дзесяціклясьнік 2003 году нараджэньня напаў з нажом на настаўніцу і дваіх дзяцей. Сямейны і дзіцячы псыхоляг Сьвятлана Дзядова сказала ў інтэрвію Свабодзе, што прычынаў такога ўчынку вучня можа быць шмат.
11 лютага вучань 10 клясу Стаўпецкай школы № 2 напаў на настаўніцу гісторыі і іншых вучняў з нажом. Ад ранаў настаўніца і вучань 11 клясу загінулі, яшчэ двое вучняў у лякарні ў цяжкім стане. Нападнік затрыманы. Свабода сабрала храналёгію трагічнага здарэньня.
Яшчэ адно ДТЗ з зубрам было там у студзені 2018-га — і тады казалі, што гэта наогул першая ў Беларусі аўтамабільная аварыя з удзелам зубра.
Свабода паразмаўляла са сваячкай Вадзіма М., які напаў з нажом на настаўніцу і вучняў ў школе нумар 2 у Стоўпцах. Жанчына расказала пра сям‘ю, дзе выхаваўся нападнік.
Намесьніца дырэктара школы пацьвердзіла журналістам, што загінулая настаўніца была адной з найлепшых, а нападнік сапраўды добра вучыўся і зь ім не было праблем, паведамляе зь месца падзей карэспандэнт Свабоды.
У гэтай школе ў Стоўпцах школьнік напаў з нажом на настаўніцу і вучняў. Настаўніца і адзін вучань памерлі ад ранаў, два параненыя падлеткі ў рэанімацыі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Каля ўваходу ў школу дзяжураць міліцыянты.
Школа ў Стоўпцах, дзе адбыўся напад, ачэпленая, дзяцей выпускаюць па некалькі чалавек да бацькоў, іхныя тэлефоны адключаныя, перадае зь месца карэспандэнт Свабоды.
Нападнік уцякаў праз чорны ход школы і параніў двух хлопцаў, якіх сустрэў. Пра гэта Свабодзе расказаў сваяк аднаго з пацярпелых.
Яны знаходзяцца ў Стаўпецкай цэнтральнай раённай лякарні. Для кансультацыі паклікалі спэцыялістаў зь Менскай вобласьці.
Міліцыя затрымала падлетка, які забіў настаўніцу і аднаго вучня і параніў яшчэ дваіх. Пра гэта паведамляе МУС.
Дзесяціклясьнік нанёс настаўніцы нажавое раненьне. За яе заступіліся двое аднаклясьнікаў. Яны таксама атрымалі раненьні. Пасьля ён сышоў у суседні кляс, параніў яшчэ аднаго школьніка, які пазьней памёр.
Гэта адбылося пасьля таго, як 9 лютага адзін з праваахоўнікаў выгукнуў «кладзіся, Бандэра» падчас затрыманьня актывістаў.
У Гомлі 10 лютага адбыўся пратэст супраць шуму і смуроду з прадпрыемства «Гомельшпалеры».
Пяць карцінаў, аўтарства якіх прыпісваюць лідэру нацыскай Нямеччыны Адольфу Гітлеру, не знайшлі пакупнікоў на аўкцыёне ў нямецкім Нюрнбэргу.
Першая намесьніца старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка назвала неадэкватнымі дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас падзей у Кіеве 9 лютага.
«Дзевяноста адсоткаў нас — вайскоўцаў — незадаволеныя» — заявіў палкоўнік Рубэн Пас Хімэнэс у відэазвароце.
«Памерла ў рэанімацыі, у якую Насту доўга не пускалі, бо яна знаходзіцца пад хатнім арыштам праз сваю грамадзянскую і, нават можна сказаць, маральную пазыцыю»
Цяжкіх траўмаў ніхто з 38 пасажыраў не атрымаў.
9 лютага актывісты КХП-БНФ, якія шмат гадоў апякуюцца Курапатамі, вывезьлі абломкі «лавы Клінтана» з тэрыторыі народнага мэмарыяла.
Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч заявіў падчас прэс-канфэрэнцыі ў Курапатах, што абаронцам мэмарыялу ўдалося вылічыць мужчыну, які, на яго думку, быў вандалам.
У Акцябрскім раёне пахавалі 32-гадовую Вольгу, якая ўчыніла самагубства. У яе засталіся трое хлопчыкаў — трох, сямі і васьмі гадоў. Сваякі нябожчыцы кажуць: на такі крок жанчына пайшла таму, што чыноўнікі пагражалі забраць дзяцей у прытулак.
Пра завядзеньне крымінальнай справы Свабодзе паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацяна Беланог. Справа тычыцца пакуль толькі першага акту вандалізму. Другі выпадак сьледчыя яшчэ правяраюць.
Суд у Санкт-Пецярбургу спыніў крымінальную справу пра напад расейскага палярніка на калегу на антарктычнай станцыі «Бэлінсгаўзэн» у сувязі з прымірэньнем бакоў.
Пажар здарыўся раніцай 8 лютага ў будынку ў Рыё-дэ-Жанэйру, дзе разьмяшчаецца інтэрнат юнацкай школы «Фламэнга».
У Івацэвічах абвясьцілі прысуд па крымінальнай справе аб забойстве і замаху на забойства ўчастковых інспэктараў міліцыі мясцовым жыхаром.
У менскім мікрараёне Серабранка 8 лютага быў знойдзены труп немаўляці зь пятлёй на шыі. Заведзеная крымінальная справа.
У лістах яму прапануюць спыніць прыватнае расьсьледаваньне пад пагрозай публікацыі фатаграфій.
Трэці ўдзельнік замаху на былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку ў брытанскім Солсбэры, якога СМІ называюць Сяргеем Фядотавым, зьвязаны зь іншым атручваньнем рэчывам «Навічок» увесну 2015 году.
«Ратавальнікі дасталі з-пад зямлі цела мужчыны», — распавёў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.
Са Свабодай зьвязаўся скульптар Алесь Шатэрнік, глыбока абураны зьнішчэньнем «лаўкі Клінтана». Ён кажа, што ўжо дванаццаць разоў рэстаўраваў яе.
Свабода высьвятляла, ці вызваляюць умоўна-датэрмінова тых, хто асуджаны за наркотыкі, як гэта, верагодна, сталася з былым супрацоўнікам КДБ Ігарам Карыцкім.
5 лютага ўчыніла самагубства 32-гадовая жыхарка Акцябрскага раёну (Гомельская вобласьць) Вольга. У яе засталіся трое хлопчыкаў — трох, сямі і васьмі гадоў.
Краіны — чальцы Канвэнцыі Эспа (Канвэнцыя аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце) у чацьвер абвясьцілі, што пляцоўка для будаўніцтва па Беларускай АЭС была абраная неналежным чынам, з парушэньнем канвэнцыі.
Каля 100 пачак цыгарэтаў выявілі польскія мытнікі ўнутры рухавіка «мэрсэдэса», якім кіраваў грамадзянін Беларусі.
У замаху на былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсбэры ўдзельнічалі больш за два чалавек, пры гэтым трэці падазраваны расеец дагэтуль можа знаходзіцца ў Брытаніі.
Сховішча дыямэнтаў у бэльгійскім Антвэрпэне абрабавалі, рабаўнікі праціснуліся праз каналізацыйныя трубы, не шырэйшыя за 40 сантымэтраў.
Вучням ульянаўскай гімназіі № 33 далі на абед вафлі, у якіх выявілі мучных чарвякоў, паведамілі Idel.Реалии са спасылкай на бацькоў вучняў.
Чыноўнікі з Паўднёва-Сахалінска заявілі, што Смаленшчына не адносіцца да тэрыторыі Расеі. Такім чынам яны паспрабавалі ўхіліцца ад кампэнсацыі выдаткаў на паездку мясцовай жыхаркі, паведамляе расейскі рэсурс Readovka.ru.
Увечары 6 лютага каля рэстарацыі «Поедем поедим», што ўстыч да Курапатаў, адбыўся напад на пікетоўцаў. Паводле абаронцы Курапат Паўла Севярынца, нападнік адмыслова прыехаў дзеля гэтага да рэстарацыі.
Рэлігійная арганізацыя, да якой належыць Крыстэнсэн, не забароненая ў Беларусі, але прызнаная экстрэмісцкай ў Расеі.
Сёньня «замінавалі» будынка дзяржкантролю.
Утрыманьне пад вартай Дзьмітрыя Бондара, які пазыцыянуе сябе сьвятаром старакаталіцкага касьцёла, працягнутае яшчэ на месяц.
З прычыны высылкі зь Беларусі ўчыніў самагубства 35-гадовы жыхар Лоева Сяргей Барысаў. Ён быў грамадзянінам Расеі, але нарадзіўся і апошнія 17 гадоў жыў у Лоеве, разам з маці і братам. Мясцовая міліцыя пастанавіла яго выслаць на падставе адміністрацыйных парушэньняў.
Загрузіць яшчэ