А 22-й гадзіне актывістка Вольга Мікалайчык змагла патэлефанаваць і коратка паведаміць пра сваё затрыманьне карэспандэнту Свабоды.
Вайсковы суд у Маскве вынес прысуд былому палкоўніку ФСБ Сяргею Міхайлаву і начальніку аддзелу «Лябараторыі Касьперскага», былому маёру МУС Руслану Стаянаву, абвінавачаным у дзяржаўнай здрадзе. Міхайлаў атрымаў 22 гады, Стаянаў — 14 гадоў калёніі строгага рэжыму.
У Аўстраліі суд прысяжных прызнаў кардынала Джорджа Пэла вінаватым у сэксуальных злачынствах. Такім чынам, ён стаў найбольш высокапастаўленым каталіцкім герархам, прызнаным вінаватым у злачынстве такога роду.
Гэта першы удар праз гэтак званую лінію кантролю ад часу апошняй вайны паміж гэтымі дзьвюма дзяржавамі ў 1971 годзе.
Абставіны здарэньня не раскрываюцца — невядома, рыбачылі мужчыны ці проста хадзілі па лёдзе.
Сярод іншага, яму інкрымінуюць скарачэньне складу Ўзброеных сіл Украіны і зьнішчэньне вайсковых камісарыятаў.
Затрыманы абаронца Курапатаў Дзяніс Ўрбановіч, якога на мінулым тыдні зьбіў уласнай машынай адзін з музыкаў рэстарацыі «Поедем поедим». Яго адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну.
Расейскі палітоляг і мэдыямэнэджэр Ігар Малашэнка знойдзены мёртвым у Гішпаніі. Адразу некалькі крыніц, блізкіх да яго сям’і, паведамляюць, што Малашэнка наклаў на сябе рукі, павесіўшыся ў сваім доме.
У 14 гадоў яе згвалтаваў 18-гадовы адзінаццаціклясьнік, які потым пахваліўся гэтым перад усёй школай, і дзяўчыну пачалі цкаваць. Пагаварыць з маці пра гэта Алена не змагла....
22 лютага за хабар затрымалі галоўнага спэцыяліста ўпраўленьня архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкаму, піша Міністэрства ўнутраных спраў.
Улады Віетнаму дэпартавалі з краіны аўстралійскага коміка-двайніка паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына — да таго, як у Ханой павінен прыбыць рэальны Кім Чэн Ын на перамовы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Аднаго з кіраўнікоў горадзенскага гарадзкога шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі затрымалі за карупцыю пры закупліваньні эндапратэзаў. Дома ў яго знайшлі 15 тысяч даляраў, паведамляецца на сайце УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
Кінарэжысэр Георгій Данэлія уведзены ў штучную каму пасьля запаленьня лёгкіх.
Чакаецца, што ў панядзелак Гуайдо сустрэнецца з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майклам Пэнсам, які ў суботу зноў выступіў з заявай у падтрымку вэнэсуэльскай апазыцыі.
Паведамляецца пра чатырох забітых і тры сотні пацярпелых. Прымансі два грузавікі з гуманітарнай дапамогай спаленыя.
У выніку атручваньня няякасным алькаголем у штаце Асам на ўсходзе Індыі загінулі як мінімум 107 чалавек, паведамляе выданьне The Quint са спасылкай на мясцовую паліцыю. Яшчэ дзясяткі пацярпелых знаходзяцца ў шпіталях.
Пажар адбыўся ў інтэрнаце кампаніі «Гарызонт» на завулку Кавалеўскай, 55 у Менску, перадае прэс-служба МНС.
Салдаты адкрылі агонь, параніўшы ня менш за 12 чалавек. Загінула 42-гадовая жанчына.
Ноччу 22 лютага на ўкраінскую спэцлінію 102 паступіла паведамленьне ад ахоўніка пра тое, што ў горадзе Новы Буг на Мікалаеўшчыне невядомыя праніклі на тэрыторыю асфальтабэтоннага заводу, зьбілі ахоўнікаў і ўчынілі падпал.
За крадзеж у асабліва буйным памеры шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі прадугледжваецца паўзабаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады.
Генэральнага дырэктара Віцебскай гарадзкой жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандра Кушарава звольнілі з пасады. Напярэдадні, 21 лютага, лекары хуткай дапамогі не змаглі з прычыны галалёду спусьціцца да мужчыны, які скочыў з моста ў раку, але выжыў.
Трое жыхароў Голдапа з паўночнага ўсходу Польшчы прыcуджаныя да розных турэмных тэрмінаў за напад на групу беларусаў, якія працуюць у Польшчы.
Генэральны пракурор Аляксандар Канюк пацьвердзіў факт затрыманьня шэрагу службовых асобаў РУП «Белмытнясэрвіс».
У Іркуцкай вобласьці Расеі бурацкія шаманы спалілі пяць вярблюдаў. Яны абʼявілі гэта ахвярапрынашэньнем для ўмацаваньня Расеі і яе народаў.
Мсьціслаўскі раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу па факце ўжываньня гвалту супрацоўнікам міліцыі супраць двух грамадзян. Інфармацыю пра гэта апублікаваў ў Telegram блогер Nexta. Свабода пагаварыла з пацярпелым.
Вязень Байсан Каўла ў афрыканскай дзяржаве Малаві на паўднёвым усходзе Афрыкі сядзеў у камэры сьмяротнікаў і тройчы ледзьве ня быў павешаны. Але кожны раз яму пашчасьціла ўнікнуць сьмерці, бо кат быў стомлены. Урэшце вязень дажыў да часоў, калі краіна перастала ўжываць сьмяротнае пакараньне.
Жанчына, якая загінула разам з унучкай у Ружанах у ДТЗ, прасіла ўлады зрабіць ходнікі якраз на гэтым участку дарогі. Свабода падлічыла, колькі б гэта магло каштаваць, і высьветліла, як у Беларусі ствараюць зручнае гарадзкое асяродзьдзе.
У выпісаных «усё добра», яны знаходзяцца дома, паведамліа прадстаўніца Мінздароўя.
А СМІ абвінавацілі ў дыскрэдытацыі дзяржаўных органаў: «Аб'ектыўная карціна, зьвязаная з ладам жыцьця бацькоў, была перакручаная». Паказваць аб’ектыўную карціну ня могуць у інтарэсах дзяцей.
Улады Нямеччыны канфіскавалі нерухомасьць і 50 мільёнаў эўра па справе аб адмываньні грошай — так званай справе «расейскай пральні».
Старшыня праўленьня Беларускай асацыяцыі экспэртаў і сурвэераў на транспарце Юры Важнік адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Пасьля адмовы швэдзкага суду выдаць Польшчы былога сталінскага судзьдзю ў Міністэрства замежных справаў Польшчы выкліканы пасол Швэцыі ў Варшаве.
Француская паліцыя застрэліла ў аўторак невядомага нападніка ў цэнтры Марсэлю пасьля таго, як ён ударыў нажом чатырох людзей. Паводле паліцыі, не выглядае, каб гэты напад быў зьвязаны з тэрарызмам, перадае агенцтва Reuters.
Супраць старэйшага сына экс-прэзыдэнта Армэніі Робэрта Качар’яна выставілі абвінавачаньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і адмываньні грошай.
Як даведалася Свабода, падазраваны ў двайным забойстве і замаху на забойства ў школе N2 у Стоўпцах Вадзім М. пачаў даваць паказаньні.
Гаворка ідзе аб самалёце Ту-95 або Ту-142, адзначаюць у чарговым дакладзе назіральнікі АБСЭ.
У Ружанах нясуць кветкі, цацкі, лямпадкі на месца страшнага здарэньня зь лесавозам, у выніку якога загінула 6-месячная Ева і яе бабуля Лідзія К., а маці Вікторыя трапіла ў лякарню. Карэспандэнт Свабоды пабываў на месцы трагедыі.
Афіцыйная прадстаўніца ўправы Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацяна Беланог распавяла Свабодзе пра ход расьсьледаваньня крымінальнай справы па факце разбурэньня «лавы Клінтана», мэмарыяльнага знаку ад народу ЗША ў Курапатах.
Старшыня Ружанскага сельвыканкаму Аксана Манчык сказала карэспандэнту Свабоды, што сёлета ў пасёлку па вуліцы Косаўскай будзе зроблена роварна-пешаходная дарожка.
Жыхары Ружанаў прасілі мясцовыя ўлады зрабіць ходнікі і пешаходны пераход на вуліцы Косаўскай, дзе 17 лютага здарылася трагедыя.
Судзьдзя фэдэральнай акругі Калюмбія (да яе адносіцца сталіца ЗША — Вашынгтон) загадаў гарадзкім уладам Вашынгтону апублікаваць вынікі аўтапсіі і іншыя дакумэнты па справе аб сьмерці былога міністра друку Расеі Міхаіла Лесіна.
Расіянін Дзяніс Чупрыкаў, затрыманы за крадзеж карціны Архіпа Куінджы «Крым. Ай-Петры» з Трацьцякоўскай галерэі ў Маскве, прызнаў віну. Ён растлумачыў, што такім чынам хацеў прыцягнуць да сябе ўвагу.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу, кіроўцу затрымалі, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.
На Гайгейтскіх могілках у Лёндане ў суботу другі раз за апошнія два тыдні апаганілі магілу Карла Маркса.
У дарожна-транспартным здарэньні ў гарадзкім пасёлку Ружаны (Пружанскі раён, Берасьцейская вобласьць) загінула паўгадовае дзіця і яго 44-гадовая бабуля
На рыштаваньнях, усталяваных на саборы ў брытанскім горадзе Солсбэры, дзе ў сакавіку летась былі атручаныя былы супрацоўнік расейскага ГРУ Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія, у ноч на нядзелю быў вывешаны вялікі расейскі сьцяг.
Кіраўнік Рымска-каталіцкага касьцёла ў Беларусі, арцыбіскуп Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у нядзелю падчас ранішняй службы ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены зноў узгадаў пра трагегію, што адбылася тыдзень таму ў Стоўпцах.
У суботу ўвечары на Дзяніса Ўрбановіча, які нёс вахту ў Курапатах, наехаў аўтамабіль. За стырном быў 60-гадовы Анатоль Лабанок, які падпрацоўвае музыкантам у рэстарацыі «Паедзем паядзім»
16 лютага Вялічкіна і Казака выклікалі ў Ленінскі РАУС і там затрымалі. Паводле інфармацыі праваабаронцы Рамана Кісьляка, на абодвух склалі пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
У Расеі ў Санкт-Пецярбургу ў будынку даследчага ўнівэрсытэту абрынуўся дах.
Загрузіць яшчэ