Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці затрыманыя праваабаронца Ўладзімір Вялічкін і грамадзкі актывіст Віталь Казак


Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін
Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін

16 лютага Вялічкіна і Казака выклікалі ў Ленінскі РАУС і там затрымалі. Паводле інфармацыі праваабаронцы Рамана Кісьляка, на абодвух склалі пратаколы за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

«Да суду Вялічкіна і Казака зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, — Верагодна, міліцыя палічыла несанкцыянаваным пікетаваньнем ўключэньне 10 лютага ля кінатэатра „Беларусь“ песьні „Жыць“, якую летась запісалі берасьцейцы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода», — цытуе Рамана Кісьляка БелаПАН.

10 лютага на плошчы Леніна ў Берасьці ў чарговы сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода — каля 200 чалавек. У 12.45 прысутныя прайшлі ад плошчы па вуліцах Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь». Там выступаў вулічны музыкант, у якога была гукаўзмацняльная апаратура. Па просьбе праціўнікаў будаўніцтва завода ён уключыў песьню «Жыць».

Сустрэчы гараджан, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, праходзяць у цэнтры горада кожную нядзелю, пачынаючы з 25 лютага мінулага года

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG