Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па справе «расейскай пральні» у Нямеччыне канфіскавалі 50 млн эўра


Улады Нямеччыны канфіскавалі нерухомасьць і 50 мільёнаў эўра па справе аб адмываньні грошай — так званай справе «расейскай пральні». Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на пракуратуру ў Мюнхэне. Удакладняецца, што агулам паводле махлярскай схемы з Расеі праз банкі ў Латвіі і Малдове было выведзена 22 мільярды даляраў.

Як адзначае «Нямецкая хваля», па справе праходзяць трое чалавек. Сьцьвярджаецца, што яны валодаюць нерухомасьцю ў фэдэральных землях Баварыя і Гесэн коштам 40 мільёнаў эўра. Грамадзянства і іншыя дадзеныя падазраваных пакуль не публікуюцца.

Пра «расейскую пральню» стала вядома ў 2014 годзе. Паводле папярэдніх дадзеных, гэтая схема зьяўляецца найбуйнейшай у гісторыі апэрацыяй па адмываньні грошай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG