Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За хабар затрымалі супрацоўніка Магілёўскага гарвыканкаму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

22 лютага за хабар затрымалі галоўнага спэцыяліста ўпраўленьня архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкаму, піша Міністэрства ўнутраных спраў.

Чыноўнік абвінавачваецца ў атрыманьні хабараў за «легалізацыю» абʼектаў самавольнага будаваньня. Заведзена крымінальная справа паводле артыкулу 430 «атрыманьне хабару», абставіны злачынства высьвятляюцца.

Паводле МУС Беларусі ў лістападзе і сьнежні 2018 году 63-гадовы затрыманы незаконна выдаў індывідуальным прадпрымальнікам заключэньні аб прыняцьці ў эксплюатацыю самавольных будынкаў — памяшканьня СТА і вытворча-складзкога будынку. Агулам за гэта ён атрымаў хабары памерам 1400 даляраў, паводле ГУБАЗіК МУС.

Вядома, што «кліентаў» для чыноўніка знаходзіла яго 33-гадовая знаёмая — камэрцыйны дырэктар фірмы ў сфэры не рухомасьці, былы супрацоўнік агенцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру. За свае паслугі яна атрымоўвала частку ўзнагароджаньня. Жанчыну затрымалі раней за падбухторваньне бізнэсоўцаў да даваньня хабару, таксама супраць яе завялі крымінальную справу за махлярства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG