Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вязень у Афрыцы тройчы перажыў сваё сьмяротнае пакараньне


Вязень Байсан Каўла ў афрыканскай дзяржаве Малаві на паўднёвым усходзе Афрыкі сядзеў у камэры сьмяротнікаў і тройчы ледзьве ня быў павешаны. Але кожны раз яму пашчасьціла ўнікнуць сьмерці, бо кат быў стомлены. Урэшце вязень дажыў да часоў, калі краіна перастала ўжываць сьмяротнае пакараньне.

Каўла патрапіў за краты праз злачынства, якое, паводле яго, не зьдзяйсьняў. У 1992 годзе суд асудзіў яго за забойства, але ён сьцьвярджае, што супраць яго ілжэсьведчылі зайздросьлівыя суседзі. Пра гэта ў чацьвер піша ВВС.

Тады такія злачынствы караліся павешаньнем. У Малаві, аднак, быў толькі адзін кат, які езьдзіў выконваць сьмяротныя прысуды па некалькіх краінах рэгіёну. Калі раз за некалькі месяцаў дабіраўся да Малаві, ніколі не пасьпяваў павесіць усіх, прысуджаных да сьмерці.

У выпадку з Каўлам так здарылася тройчы, калі да яго не дайшла чарга, бо кат быў ужо занадта стомлены. Аднойчы ён за 2 гадзіны павесіў 18 асуджаных і на гэтым спыніўся, а нумар Каўлы быў 21. Праз нэрвовае напружаньне Каўла двойчы спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам, але і ў гэтых выпадках яго пасьпелі ўратаваць.

Пасьля 1994 практыка сьмяротнага пакараньня ў Малаві была спыненая, а празь некаторы час прысуд Каўлы перагледзелі, і ён выйшаў на волю. Цяпер працуе фэрмэрам і добраахвотнікам у праграме рэсацыялізацыі тых, хто выйшаў з турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG