Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор пацьвердзіў факт затрыманьня кіраўнікоў прадпрымства «Белмытсэрвіс»


Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк
Генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк

Генэральны пракурор Аляксандар Канюк пацьвердзіў факт затрыманьня шэрагу службоўцаў РУП «Белмытсэрвіс».

«Мы затрымалі некалькі асобаў, — цытуе генпракурора БелТА. — Але патрэбен час, каб дэталёва ва ўсёй гэтай сытуацыі разабрацца».

Аляксандар Канюк ня стаў раскрываць падрабязнасьці, патлумачыўшы, што лічыць за лепшае не даваць камэнтары аб справе, якая знаходзіцца ў рабоце.

«Бываюць ўсялякія сытуацыі, а гэта людзі. Мы перад імі адказныя нават за тую інфармацыю, якую даём», — адзначыў ён, нагадаўшы, што напярэдадні Аляксандар Лукашэнка перасьцярог праваахоўнікаў ад раскрыцьця крымінальных спраў, бо ёсьць рызыка прыцягненьня да адказнасьці невінаватых.

Дзьве крыніцы 19 лютага​ пацьвердзілі Свабодзе інфармацыю пра затрыманьне гендырэктара кампаніі «Белмытсэрвіс» Юрыя Караля. У прыёмнай гендырэктара кампаніі гэтых зьвестак не пацьвердзілі, але і не абверглі.

«Яго пакуль няма, злучыць зь ім не магу; калі будзе, невядома», — адказала карэспандэнту Свабоды сакратарка гендырэктара.

На прамое пытаньне пра магчымае затрыманьне гендырэктара яна адказала: «Гэтыя зьвесткі мы не камэнтуем».

«Белмытсэрвіс» — найбуйнейшы лягістычны апэратар Беларусі з уласнымі мытнымі тэрміналамі і транспартнымі цэнтрамі. У структуры прадпрыемства — тры дзясяткі офісаў і 250 пунктаў абслугоўваньня па ўсёй краіне.

Як гаворыцца на карпаратыўным сайце, кампанія аказвае поўны комплекс паслуг, уключна са складзкой апрацоўкай, мытным афармленьнем, паручальніцтвам, экспэдаваньнем, міжнароднай перавозкай грузаў любым відам транспарту і распрацоўкай праграмнага забесьпячэньня.

Год таму ў гэтым ж час дырэктар прадпрыемства Юры Кароль расказваў журналістам, што тэмпы росту выручкі кампаніі пастаянна растуць, ягоныя супрацоўнікі штогод афармляюць блізу паўмільёна заявак ЭПІ — электроннага папярэдняга інфармаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG