Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэжысэра «Кін-Дза-Дза!» і «Міміно» ўвялі ў штучную кому


Георгій Данэлія
Георгій Данэлія

Кінарэжысэр Георгій Данэлія уведзены ў штучную каму пасьля запаленьня лёгкіх. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі адной з маскоўскіх бальніц, паведаміла ягоная жонка Галіна.

Паводле яе, да вечара нядзелі рэжысэру стабілізавалі дыханьне.

Раней стала вядома, што Данэлія быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. У суботу ён сам выклікаў на дом лекараў са скаргамі на цяжкую задышку.

Георгію Данеліі 88 гадоў. Ён аўтар адных з самых касавых фільмаў у гісторыі савецкага кінэматографу — «Я крочу па Маскве», «Афоня», «Міміно», «Восеньскі маратон», «Кін-Дза-Дза!» і многіх іншых.

За фільм «Я крочу па Маскве» Данелія быў уганараваны спэцыяльнай згадкай журы Канскага кінафэстывалю, а за фільм «Восеньскі маратон» — прыза міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў на фэстывалі ў Вэнэцыі і галоўнага прыза фэстывалю ў Сан-Сэбаст’яне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG