Закрытасьць тэмы полавага выхаваньня, адсутнасьць дастатковай кампэтэнцыі і досьведу ў спэцыялістаў, занятых зь дзецьмі, і недастатковая актыўнасьць бацькоў вядуць дзяцей у інтэрнэт. Гэта адна з прычынаў злачынстваў, зьвязаных з пэдафіліяй, мяркуе пракуратура.