Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паранены ў Стоўпцах школьнік: Я хацеў выратаваць настаўніцу і аднаклясьнікаў. ВІДЭА


Стоўпцы, 13 лютага. Разьвітаньне і пахаваньне школьніка Аляксандра Р., якога, як і настаўніцу Марыну Пархімовіч, 11 лютага забіў нажом іншы вучань.
Стоўпцы, 13 лютага. Разьвітаньне і пахаваньне школьніка Аляксандра Р., якога, як і настаўніцу Марыну Пархімовіч, 11 лютага забіў нажом іншы вучань.

Школьнік Уладзіслаў Цьвірко разам з аднаклясьнікам падчас нападу ў Стоўпцах кінуўся абараняць сваю настаўніцу. Абодва атрымалі нажавыя раненьні. Падлеткаў праапэравалі і ўжо перавялі з рэанімацыі.

«Я хацеў выратаваць настаўніцу, ну і клясу, — сказаў тэлеканалу АНТ Уладзіслаў Цвірко. — Амаль абараніў усіх, акрамя настаўніцы».

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG