Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры на Прыпяці ад берага аднесла баржу-бар зь людзьмі. Відэа


Прыпяць. Ілюстрацыйнае фота.

Баржу-бар зь людзьмі на борце, якая адарвалася ад берага Прыпяці, выратавалі раніцай 16 лютага работнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый у парку Перамогі ў Мазыры.

Як паведамляе МНС, пасьля прыбыцьця ратавальнікаў да месца выкліку высьветлілася, што на адлегласьці прыблізна 15 мэтраў ад берага знаходзіцца баржа-бар, адзін з двух тросаў якой абарваны. На баржы тры чалавекі: афіцыянт 1999 года нараджэньня і двое мужчын 1996 года нараджэньня.

Работнікі МНС эвакуявалі мужчын на бераг пры дапамозе выратавальнай дошкі і вяроўкі і перадалі для агляду мэдыкам. Ратавальнікі замацавалі баржу і прышвартавалі яе да берага. Пацярпелых няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG