Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хабарніцтва на менскім «Аптроне»: спачатку затрымалі гендырэктара, пасьля кіраўніка службы бясьпекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт 14 лютага завёў крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры супраць затрыманага раней генэральнага дырэктара ААТ «Прыборабудаўнічы завод „Аптрон“».

Артыкул прадугледжвае да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасьцю.

Памер узнагароджаньня: 23 100 даляраў. Паводле апэратыўнай інфармацыі, гэта пятая частка сумы, якую «патрабаваў кіраўнік выключна ў замежнай валюце».

Гендырэктар атрымаў грошы ад прадстаўніка камэрцыйнай арганізацыі за вырашэньне пытаньня па выдачы дакумэнтаў на набыцьцё нерухомасьці заводу. Падначаленым кіраўнік загадаў дзейнічаць у інтарэсах камэрцыйнай арганізацыі, зьвязаных з вызваленьнем ад аплаты НДС у памеры 380 тысяч беларускіх рублёў.

Паводле сьледчых, атрыманьне хабару адбывалася пры пасобніцтве начальніка службы бясьпекі і аховы грамадзтва. Яго затрымалі і завялі крымінальную справу па ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 430.

Сьледчыя высьвятляюць, якую меру стрыманьня ўжыць да затрыманых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG