Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За хабар затрымалі генэральнага дырэктара заводу «Аптрон»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі ўпраўленьня па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкаму 13 лютага затрымалі на гарачым учынку за атрыманьне хабару генэральнага дырэктара ААТ «Прыборабудаўнічы завод „Аптрон“».

Памер узнагароджаньня: 23 100 даляраў. Паводле апэратыўнай інфармацыі, гэта пятая частка сумы, якую «патрабаваў кіраўнік выключна ў замежнай валюце».

Затрыманы атрымаў грошы ад прадстаўніка камэрцыйнай арганізацыі за вырашэньне пытаньня па выдачы дакумэнтаў на набыцьцё нерухомасьці заводу. Падначаленым кіраўнік загадаў дзейнічаць у інтарэсах камэрцыйнай арганізацыі, зьвязаных з вызваленьнем ад аплаты НДС у памеры 380 тысяч беларускіх рублёў.

Матэрыялы праверкі перадалі ў Сьледчы камітэт, каб вырашыць, ці заводзіць крымінальную справу за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры па ч.3 арт. 430 КК Беларусі. Артыкул прадугледжвае да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG