У Службе бясьпекі Ўкраіны адпрэчваюць дачыненьне да зьнікненьня Ўладзіміра Гарбенкі.
Увечары 26 студзеня жыхарка Маладэчна паведаміла міліцыі, што задушыла свайго сына, піша Сьледчы камітэт.
У Сімфэропалі мужчына абліў фарбай помнік «ветлівым людзям», паліцыянты яго ўжо затрымалі.
Колішні рэкардсмэн у штрафах «за Белсат» цяпер зь сям’ёй у Заходняй Эўропе.
«…там была швэдзкая сьценка. Мяне гразіліся павесіць на яе дагары нагамі. Да рук прывязалі гіры…»
Мужчына, якога прынялі за супрацоўніка музэю, спакойна падышоў да карціны, дастаў яе з рамы і пайшоў. Калі яго затрымалі, расказаў, што схаваў карціну на будоўлі.
Міністэрства культуры Расеі высьвятляе абставіны зьнікненьня карціны «Ай-Пэтры» з выставы Архіпа Куінджы ў Інжынерным корпусе Трацьцякоўскай галерэі, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» дырэктар дэпартамэнту музэяў міністэрства Ўладзіслаў Конанаў.
У Саратаўскай вобласьці затрымалі арандатарку памяшканьня кавярні ў пасёлку Лысыя Горы, дзе напярэдадні выбухнуў газ. Пра гэта паведамляе Сьледчы камітэт Расеі.
Дзевяць японскіх кампаній атрымалі па пошце лісты зь белым парашком, які, як мяркуецца, можа ўтрымліваць цыянід. Лісты былі адпраўленыя ад імя пакараных сьмерцю за арганізацыю тэракту ў Токіё лідэраў японскай сэкты «Аум Сінрыкё».
Графіці вулічнага мастака Бэнксі, нанесенае на дзьверы задняга выхаду з канцэртнай залі «Батаклян» у Парыжы, выкрадзенае невядомымі зламысьнікамі, паведамляюць прадстаўнікі залі.
У Стоўбцах воўк напаў на людзей, пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкаму. Жывёлу ліквідавалі.
Выбухі падчас царкоўнай службы на поўдні Філіпінаў прывялі да гібелі сама меней 20 чалавек і 81 паранены, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўнікоў мясцовай службы бясьпекі.
У Саратаўскай вобласьці ў выніку выбуху ў кафэ пацярпелі больш за 30 чалавек. Па ўдакладненых дадзеных, 14 зь іх шпіталізавалі, зь іх шасьцёра — у цяжкім стане з шырокімі апёкамі, паведамляе «Інтэрфакс». Мяркуецца, што шасьцярых найбольш цяжка пацярпелых перавязуць у Саратаў у апёкавыя цэнтры.
На паўднёвым усходзе Бразыліі адкіды горназдабывальнай прамысловасьці прарвалі дамбу, і патокі затапілі суседнія паселішчы. Ёсьць ахвяры. Сотні зьніклых бязь вестак.
У Флорыдзе агенты ФБР ЗША затрымалі Роджэра Стоўна, аднаго з ключавых дарадцаў Дональда Трампа ў пэрыяд прэзыдэнцкай перадвыбарчай кампаніі. Затрыманьне зьвязанае з «расейскім расьсьледаваньнем», якое вядзе спэцпракурор Робэрт Мюлер.
Беларусь зь нядаўняга часу мае агульны «чорны сьпіс» з Расеяй.
Падлетка шпіталізавалі зь найцяжэйшымі апёкамі 98 адсоткаў паверхні цела.
Суд у Эдынбургу абвінаваціў былога першага міністра Шатляндыі 64-гадовага Алекса Сэлманда ў 14 злачынствах. У тым ліку — у дзьвюх спробах згвалтаваньня, дзевяці эпізодах сэксуальнага гвалту, двух нападах непрыстойнага характару і парушэньні грамадзкага парадку.
У Буда-Кашалёўскім раёне ўчыніў самагубства грамадзянін Расеі. Віталь жыў у Беларусі 14 гадоў, меў тут жонку і шэсьць дзяцей. За адміністрацыйныя правапарушэньні яму пагражала дэпартацыя.
Некаторыя СМІ паведамляюць пра большую колькасьць загінулых, ад 6 да 16.
Падазраваны не прызнаў сваёй віны.
На Паўночным баку Севастопаля знаходзяцца Братэрскія мэмарыяльныя могілкі. Тут спачываюць 50 тысяч удзельнікаў Крымскай вайны і малодшы сын зьбеглага ўкраінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Фота наступстваў здарэньня перадалі Свабодзе відавочцы на ўмовах ананімнасьці. Паводле іх слоў, здымкі зроблены 19 студзеня каля ачышчальных збудаваньняў заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы. Тэрыторыя залітая брудам і пенай.
Пасьля акцыі памяці Міхася Жызьнеўскага каля ўкраінскай амбасады ў Менску 22 студзеня затрымалі старшыню «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча і Вольгу Мікалайчык.
Кіроўца аўтамабіля Volkswagen зьбіў паліцыянта і ўехаў у агароджу Прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве. Яго затрымалі супрацоўнікі паліцыі і Службы дзяржаўнай аховы.
Грамадзян Беларусі Насьцю Рыбку (Анастасію Вашукевіч) і Алекса Лэсьлі (Аляксандра Кірылава) толькі што вызвалілі з паліцыі, паведаміў кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агора» Павел Чыкаў са спасылкай на адваката Лэсьлі Сьвятлану Сідоркін.
У Мурманскай вобласьці пры пасадцы на вайсковы аэрадром у Аленягорску разьбіўся бамбавік Ту-22 М3.
Адзін з пасажыраў авіярэйсу Сургут — Масква падчас палёту запатрабаваў накіраваць самалёт ў Аўганістан.
У польскім Гданьску беларус трапіў у лякарню з нажавымі раненьнямі. Праз падазрэньне ў замаху на забойства затрымалі трох чалавек, паведамляе польскае выданьне Radio Gdansk.
Як мінімум 126 чалавек загінулі пры нападзе чальцоў групоўкі «Талібан» на трэнавальны вайсковы комплекс у Аўганістане, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на высокапастаўленага супрацоўніка Міністэрства абароны краіны.
10 чалавек загінулі пры пажары на двух танкерах пад сьцягам Танзаніі ў раёне Керчанскай пратокі. Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс. На адным з суднаў адбыўся выбух пры перавалцы паліва на другое судна, удакладняе агенцтва.
Фонд барацьбы з карупцыяй, які ўзначальвае расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, сьцьвярджае, што расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска асабіста замовіў арышт і пасадку Анастасіі Вашукевіч у тайскай турме.
Андрэя Баброва прызвалі на тэрміновую службу ўвосень мінулага году. Маці салдата расказвае, што забіралі проста са шпіталя.
У чым было парушэньне, праваахоўнікі ня ведалі. У Курапатах актывісты ладзілі прэс-канфэрэнцыю адносна крыжа, дэмантаванага лясгасам 27 сьнежня.
У кампаніі былі навучэнцы розных навучальных установаў Менску. Двум пагражае да 5 гадоў турмы
«Польскае радыё» паведамляе аб затрыманьні кіраўніка аховы «Вялікага аркестра сьвяточнай дапамогі» ў Гданьску. Прэс-сакратар пракуратуры Эва Бялік паведаміла, што прычынай затрыманьня зьяўляюцца лжывыя паказаньні.
Некалькі ўстаноў Магнітагорску атрымалі электронныя лісты з папярэджаньнямі аб магчымых тэрактах. Пра гэта паведамляе 74.ru.
Дзятлаўскі раённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу па факце незаконнага паляваньня, якое прывяло да прычыненьня шкоды ў асабліва буйным памеры (ч. 4 ст. 282 Крымінальнага кодэксу).
Дзеяньні расейскіх органаў адносна Вашукевіч могуць распаўсюдзіцца і на ўсіх грамадзянам Беларусі без выключэньня, перакананы аўтар звароту.
Здарэньне стала адным з найгоршых у гісторыі Мэксыкі, якая церпіць ад рэгулярных нелегальных падключэньняў да газа- і нафтаправодаў.
97-гадовы прынц Філіп, муж каралевы Вялікай Брытаніі Лізаветы II, атрымаў папярэджаньне з паліцыі за тое, што не прышпіліў пас бясьпекі пры язьдзе аўтамабілем — праз два дні пасьля аварыі зь ягоным удзелам.
Ужо 76 чалавек сталі ахвярамі выбуху і пажару на трубаправодзе з палівам у штаце Ідальга.
Нагацінскі суд Масквы падоўжыў затрыманьне Анастасіі Вашукевіч (Насьці Рыбкі) яшчэ на 72 гадзіны. Разгляд пытаньня аб яе арышце працягнецца 22 студзеня. Грамадзянцы Беларусі інкрымінуюць уцягваньне ў прастытуцыю.
66 чалавек загінулі і 76 параненыя ў выніку выбуху трубаправода ў Мэксыцы, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на губэрнатара штата Ідальга.
Параненых ня менш за 71.
У Нямеччыне пачалі крымінальнае расьсьледаваньне ў дачыненьні да прарасейскага журналіста Мануэля Оксэнрайтэра.
У сталіцы Нарвэгіі Осла паліцыя затрымала грамадзяніна Расеі, які ў цэнтры гораду напаў з нажом на жанчыну. Пацярпелая знаходзіцца ў крытычным стане.
У цэнтры Прагі каля помніку сьвятому Вацлаву 54-гадовы мужчына абліў сябе гаручым рэчывам і падпаліўся.
15 студзеня каля 16.30 аўтамабіль Citroёn на вялікай хуткасьці ўехаў у натоўп людзей на аўтобусным прыпынку.
Загрузіць яшчэ