38-гадовы Марка Ды Ляўра, адзін з найбольш небясьпечных мафіёзі Італіі, які быў у вышуку Эўраполу і быў ва ўцёках 14 гадоў, быў арыштаваны на гэтым тыдні ў Нэапалі.
Канчатковы разгром апошняга анкляву баевікоў самаабвешчанага халіфату «Ісламская дзяржава» — пытаньне бліжэйшага часу. Прадстаўнікі міжнароднай кааліцыі, якая на чале з ЗША вядзе ў Сырыі барацьбу з ісламістамі, выказалі ў суботу ўпэўненасьць у хуткай перамозе над «ІД».
Індыя 2 сакавіка перадала Пакістану цела вязьня, забітага іншымі вязьнямі ў індыйскай турме 20 лютага.
Гусэйнаў — вядомы ў Азэрбайджане відэаблогер, які рабіў шмат рэпартажаў пра незаконна набытую чыноўнікамі маёмасьць і карупцыю ў чыноўніцкім асяродзьдзі.
Некалькі соцень чалавек узялі ўдзел у шэсьці ў Беластоку ў нагоды Нацыянальнага дня памяці «Выклятых жаўнераў». Перад прысутнымі выступіў 93-гадовы падпаручнік (лейтэнант. — РС) Аляксандар Духноўскі, які ўдзельнічаў у зьнішчэньні беларускай вёскі Зані, піша Gazeta Wyborcza.
Школьнік са Стоўпцаў, які напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў, цяпер знаходзіцца ў шпіталі ў Навінках на псыхоляга-псыхіятрычнай экспэртызе.
Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч пацьвердзіў адстаўку двух высокапастаўленых сьледчых, пра што паведамлялася раней.
Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова паведаміла Свабодзе, што міліцыянт Станіслаў Бець, цела якога знайшлі 28 лютага ў Стоўпцах, сапраўды працаваў сьледчым.
Расейскі грузавы карабель Seagrand 28 лютага ўрэзаўся ў апору аўтамабільнага моста Кванан (Gwangan) у паўднёвакарэйскім порце Пусан.
Як расказала Свабодзе сястра загінулага Станіслава Беця, ён першы год працаваў у раённым аддзеле ўнутраных спраў.
Міністэрства замежных спраў Украіны просіць беларускія ўлады стварыць належныя ўмовы бясьпекі ў часе галасаваньня на выбарах украінскага прэзыдэнта 31 сакавіка.
Суд у Мюнхэне асудзіў пляменьніка расейскага тэлевядоўцы Дзьмітрыя Кісялёва на два гады і тры месяцы пазбаўленьня волі.
Перамог кантралёр.
Грамадзянін Расеі, якога шукалі праваахоўнікі Францыі па лініі Інтэрполу, затрыманы ў Беларусі, паведаміла прэс-служба Міністэрства унутраных спраў.
Раніцай 28 лютага каля Першамайскага раённага суду міліцыянты затрымалі актывістку Маю Навумаву.
Як найменей 25 чалавек загінулі і больш за 50 пацярпелі ў выніку моцнага пажару на вакзале Рамсес у Каіры — найбуйнейшай чыгуначнай станцыі Эгіпту, паведамляе BBC.
У Мазыры супрацоўнікі ДАІ затрымалі міліцыянта з Калінкавіцкага аддзелу дэпартамэнту аховы, які «з прыкметамі алькагольнага ап’яненьня кіраваў асабістым „Фольксвагенам“».
Сьледчы камітэт завершыў праверку па факце сьмерці двухмесячнага дзіцяці пасьля правядзеньня плянавай вакцынацыі. Трагічны выпадак здарыўся ў Ганцавіцкім раёне ў жніўні 2018 году. Справа знаходзілася на асабістым кантролі старшыні камітэту Івана Наскевіча.
Супрацоўнікі менскага аэрапорту выявілі ў міжнародным паштовым адпраўленьні забароненае рэчыва: два пакеты травы эфэдры агульнай вагой 500 грамаў.
Мытня Нідэрляндаў канфіскавала 90 тысяч бутэлек гарэлкі расейскай вытворчасьці. Груз афіцыйна накіроўваўся ў Кітай, аднак ёсьць падазрэньне, што канчатковы пункт — Паўночная Карэя. На чым заснаваныя гэтыя здагадкі, няясна.
А 22-й гадзіне актывістка Вольга Мікалайчык змагла патэлефанаваць і коратка паведаміць пра сваё затрыманьне карэспандэнту Свабоды.
Вайсковы суд у Маскве вынес прысуд былому палкоўніку ФСБ Сяргею Міхайлаву і начальніку аддзелу «Лябараторыі Касьперскага», былому маёру МУС Руслану Стаянаву, абвінавачаным у дзяржаўнай здрадзе. Міхайлаў атрымаў 22 гады, Стаянаў — 14 гадоў калёніі строгага рэжыму.
У Аўстраліі суд прысяжных прызнаў кардынала Джорджа Пэла вінаватым у сэксуальных злачынствах. Такім чынам, ён стаў найбольш высокапастаўленым каталіцкім герархам, прызнаным вінаватым у злачынстве такога роду.
Гэта першы удар праз гэтак званую лінію кантролю ад часу апошняй вайны паміж гэтымі дзьвюма дзяржавамі ў 1971 годзе.
Абставіны здарэньня не раскрываюцца — невядома, рыбачылі мужчыны ці проста хадзілі па лёдзе.
Сярод іншага, яму інкрымінуюць скарачэньне складу Ўзброеных сіл Украіны і зьнішчэньне вайсковых камісарыятаў.
Затрыманы абаронца Курапатаў Дзяніс Ўрбановіч, якога на мінулым тыдні зьбіў уласнай машынай адзін з музыкаў рэстарацыі «Поедем поедим». Яго адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну.
Расейскі палітоляг і мэдыямэнэджэр Ігар Малашэнка знойдзены мёртвым у Гішпаніі. Адразу некалькі крыніц, блізкіх да яго сям’і, паведамляюць, што Малашэнка наклаў на сябе рукі, павесіўшыся ў сваім доме.
У 14 гадоў яе згвалтаваў 18-гадовы адзінаццаціклясьнік, які потым пахваліўся гэтым перад усёй школай, і дзяўчыну пачалі цкаваць. Пагаварыць з маці пра гэта Алена не змагла....
22 лютага за хабар затрымалі галоўнага спэцыяліста ўпраўленьня архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкаму, піша Міністэрства ўнутраных спраў.
Улады Віетнаму дэпартавалі з краіны аўстралійскага коміка-двайніка паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына — да таго, як у Ханой павінен прыбыць рэальны Кім Чэн Ын на перамовы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Аднаго з кіраўнікоў горадзенскага гарадзкога шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі затрымалі за карупцыю пры закупліваньні эндапратэзаў. Дома ў яго знайшлі 15 тысяч даляраў, паведамляецца на сайце УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
Кінарэжысэр Георгій Данэлія уведзены ў штучную каму пасьля запаленьня лёгкіх.
Чакаецца, што ў панядзелак Гуайдо сустрэнецца з віцэ-прэзыдэнтам ЗША Майклам Пэнсам, які ў суботу зноў выступіў з заявай у падтрымку вэнэсуэльскай апазыцыі.
Паведамляецца пра чатырох забітых і тры сотні пацярпелых. Прымансі два грузавікі з гуманітарнай дапамогай спаленыя.
У выніку атручваньня няякасным алькаголем у штаце Асам на ўсходзе Індыі загінулі як мінімум 107 чалавек, паведамляе выданьне The Quint са спасылкай на мясцовую паліцыю. Яшчэ дзясяткі пацярпелых знаходзяцца ў шпіталях.
Пажар адбыўся ў інтэрнаце кампаніі «Гарызонт» на завулку Кавалеўскай, 55 у Менску, перадае прэс-служба МНС.
Салдаты адкрылі агонь, параніўшы ня менш за 12 чалавек. Загінула 42-гадовая жанчына.
Ноччу 22 лютага на ўкраінскую спэцлінію 102 паступіла паведамленьне ад ахоўніка пра тое, што ў горадзе Новы Буг на Мікалаеўшчыне невядомыя праніклі на тэрыторыю асфальтабэтоннага заводу, зьбілі ахоўнікаў і ўчынілі падпал.
За крадзеж у асабліва буйным памеры шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі прадугледжваецца паўзабаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады.
Генэральнага дырэктара Віцебскай гарадзкой жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандра Кушарава звольнілі з пасады. Напярэдадні, 21 лютага, лекары хуткай дапамогі не змаглі з прычыны галалёду спусьціцца да мужчыны, які скочыў з моста ў раку, але выжыў.
Трое жыхароў Голдапа з паўночнага ўсходу Польшчы прыcуджаныя да розных турэмных тэрмінаў за напад на групу беларусаў, якія працуюць у Польшчы.
Генэральны пракурор Аляксандар Канюк пацьвердзіў факт затрыманьня шэрагу службовых асобаў РУП «Белмытнясэрвіс».
У Іркуцкай вобласьці Расеі бурацкія шаманы спалілі пяць вярблюдаў. Яны абʼявілі гэта ахвярапрынашэньнем для ўмацаваньня Расеі і яе народаў.
Мсьціслаўскі раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу па факце ўжываньня гвалту супрацоўнікам міліцыі супраць двух грамадзян. Інфармацыю пра гэта апублікаваў ў Telegram блогер Nexta. Свабода пагаварыла з пацярпелым.
Вязень Байсан Каўла ў афрыканскай дзяржаве Малаві на паўднёвым усходзе Афрыкі сядзеў у камэры сьмяротнікаў і тройчы ледзьве ня быў павешаны. Але кожны раз яму пашчасьціла ўнікнуць сьмерці, бо кат быў стомлены. Урэшце вязень дажыў да часоў, калі краіна перастала ўжываць сьмяротнае пакараньне.
Жанчына, якая загінула разам з унучкай у Ружанах у ДТЗ, прасіла ўлады зрабіць ходнікі якраз на гэтым участку дарогі. Свабода падлічыла, колькі б гэта магло каштаваць, і высьветліла, як у Беларусі ствараюць зручнае гарадзкое асяродзьдзе.
У выпісаных «усё добра», яны знаходзяцца дома, паведамліа прадстаўніца Мінздароўя.
А СМІ абвінавацілі ў дыскрэдытацыі дзяржаўных органаў: «Аб'ектыўная карціна, зьвязаная з ладам жыцьця бацькоў, была перакручаная». Паказваць аб’ектыўную карціну ня могуць у інтарэсах дзяцей.
Загрузіць яшчэ