Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане вызвалілі блогера, які адседзеў два гады ў турме


Мэхман Гусэйнаў
Мэхман Гусэйнаў

Азэрбайджанскі блогер Мэхман Гусэйнаў 2 сакавіка выйшаў на волю пасьля адбыцьця двухгадовага тэрміну зьняволеньня.

У студзені пракуратура Азэрбайджана паведаміла, што другая справа, заведзеная на Гусэйнава, «ануляваная». Гэта заява была зробленая на наступны дзень пасьля таго, як па справе Гусэйнава выказаўся прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў. Як паведаміла прэс-службы Аліева, той атрымаў ад Гусэйнава зварот, у якім блогер папрасіў яго ўмяшацца ў сьледзтва па і забясьпечыць прыняцьце справядлівага рашэньня.

Гусэйнаў — вядомы ў Азэрбайджане відэаблогер, які рабіў шмат рэпартажаў пра незаконна набытую чыноўнікамі маёмасьць і карупцыю ў чыноўніцкім асяродзьдзі. У сакавіку 2017 года яго асудзілі на два гады турмы па абвінавачваньні ў паклёпе на паліцыю: блогер распавёў, як яго выкралі і зьбілі супрацоўнікі сілавых структур.


Гусэйнаў на свабоду павінен быў выйсьці вясной 2019 года. Але ў сьнежні 2018 года на яго завялі новую крымінальную справу — нібыта за тое, што ён зьбіў супрацоўніка калёніі. Гэта магло прывесьці да таго, што блогеру далі б яшчэ 5-7 гадоў калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG