Міністэрства ўнутраных спраў напісала пра выкрыцьцё беларуса, які каля 20 гадоў прадаваў відэа са сцэнамі сэксуальнага гвалту над дзецьмі.
На мяжы Кіргізстану і Таджыкістану адбыўся канфлікт паміж жыхарамі памежных паселішчаў. Паводле афіцыйных зьвестак, з абодвух бакоў ёсьць пацярпелыя — 13 чалавек атрымалі раненьні, два чалавекі — грамадзяне Таджыкістану — загінулі.
У Нью-Ёрку забіты меркаваны кіраўнік крымінальнага клану Гамбіна Франчэска Калі. Ён быў адным з кіраўнікоў так званых Пяці сем’яў — найбуйнейшых клянаў італьянскай мафіі, якія кантралююць крымінальнае жыцьцё мэгаполісу.
Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый 14 сакавіка вынялі з кантэйнэрнай пляцоўкі ў Менску на вуліцы Данілы Сердзіча радыеактыўныя рэчывы.
На 22 сакавіка ў Мар’інай Горцы прызначаны крымінальны працэс над паэтам і грамадзкім дзеячом Славамірам Адамовічам. Яго абвінавацілі ў «крадзяжы, зьдзейсьненым з пранікненьнем у жыльлё».
Два вайскоўцы атрымалі нязначныя траўмы ног, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Міністэрства ўнутраных справаў расказала пра знаходку буйной схованкі агнястрэльнай зброі, патронаў і выбухоўкі.
У працы службаў Facebook, Instagram і WhatsApp адбыўся збой, які закрануў карыстальнікаў па ўсім сьвеце. Ён працягваўся большую частку дня ў сераду.
З 2011 па 2016 год у Беларусі 124 непаўналетнія скончылі жыцьцё самагубствам. Яшчэ 244 удалося выратаваць.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даручыў прыпыніць палёты самалётаў мадэлі «Боінг-737 MAX». Рашэньне было прынятае пасьля таго, як органы авіябясьпекі ЗША адмовіліся забараняць палёты гэтага самалёта.
13 сакавіка каля 19-й гадзіны ў Менску зьніклі дзьве дзяўчынкі — 6 і 7 гадоў.
Як найменш восем чалавек загінулі ў Бразыліі ў выніку страляніны ў школе: пяцёра дзяцей, адзін з супрацоўнікаў і абодва нападнікі, якія застрэліліся.
13-гадовая вучаніца адной са школаў Дуброўна 11 сакавіка ўчыніла самагубства. Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу аб давядзеньні непаўналетняй да самагубства, пішуць «Народныя навіны Віцебску».
Беларускі авіятар і інструктар з больш чым 30-гадовым стажам палётаў — зь іх два дзясяткі гадоў на розных мадэлях Boeing — падзяліўся са Свабодай сваім бачаньнем праблем амэрыканскіх самалётаў новага пакаленьня 737 MAX 8.
Афіцыйна прычыны катастрофы «Боінга» ў Этыёпіі не абвешчаныя. Аэрапорт «Менск» можа прымаць самалёты «Боінг-737 MAX», але інфармацыя пра тое, што такія самалёты прыляталі ў Менск, пацьверджаньня не знайшла.
За рулём аказаўся п’яны супрацоўнік бюро рытуальных паслугаў, які скраў машыну, каб «пакатацца».
У судзе Івацэвіцкага раёну разглядалася скарга менскага прадпрымальніка Сяржука Бахуна на працаўніка прыдарожнай кавярні, які адмовіўся абслугоўваць яго, называючы «бандэраўцам».
5 сакавіка канвэрты з выбуховымі прыладамі былі выяўленыя ў аэрапортах Лёндан-Сіці, Гітроў і на вакзале Ватэрло, 6 сакавіка такі самы пакет быў дастаўлены ва ўнівэрсытэт Глазга.
Да краінаў, якія пасьля нядзельнага крушэньня Боінгу 737 Max 8 кампаніі Ethiopian Airlines часова закрылі сваю паветраную прастору для самалётаў гэтага кшталту, дадаліся Брытанія, Францыя, Ірляндыя, Малайзія, Нарвэгія і Аман.
Характар палёту «Боінг 737 MAX 8» Этыёпскіх авіяліній быў падобны на паводзіны інданэзійскага лайнэра перад крушэньнем.
Масавыя затапленьні паселішчаў гэтай вясной не чакаюцца. Моцных ападкаў таксама не чакаюць
Міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч паведаміў, што па фактах працёку інфармацыі зь міліцэйскіх зводак у інтэрнэт прызначаная службовая праверка.
Служба грамадзкіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкаму пракамэнтуе сытуацыю «празь некалькі дзён».
У менскім касьцёле Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены ўвечары 11 сакавіка адбылося задымленьне.
Гомельская міліцыя затрымала студэнта аўтамэханічнага каледжу, які абстраляў вокны, падлогу і стэнд са здымкамі выкладчыкаў. Заведзена крымінальная справа.
На мінулых выходных рыбакі заўважылі масавы мор рыбы на Днепра-Брагінскім вадасховішчы, што пад Лоевам. Тысячы карасёў, судакоў, ляшчоў і малькоў плавалі брухам дагары. Спэцыялісты лічаць, што прычына мору — абмяленьне возера.
У Магілёве судзяць 25-гадовую трэнэрку па акадэмічным веславаньні Ірыну К. за сьмерць празь неасьцярожнасьць ейнага непаўналетняга гадаванца Вячаслава З. Падчас трэніроўкі човен 14-гадовага хлопца перакуліўся. На юным весьляру не было ратавальнай камізэлькі, і ён патануў.
ААН панесла адну з самых вялікіх страт на працягу гадоў з прычыны катастрофы ляйнэра кампаніі Ethiopian Airlines, які накіроўваўся ў Найробі, заявіў у панядзелак кіраўнік Арганізацыі Аб’яднаных нацый. Ён не прывёў, аднак, новых дадзеных аб колькасьці загінулых у трагедыі.
Сьледчы камітэт Беларусі афіцыйна пацьвердзіў факт затрыманьня генэральнага дырэктара дзяржаўнага фармацэўтычнага холдынгу «Белфармпрам» Валерыя Шаўчука. Ён узяты пад варту.
Авіяцыйныя ўлады Этыёпіі і Кітаю абвясьцілі аб рашэньні прыпыніць палёты самалётаў Boeing 737 MAX 8, адзін зь якіх разьбіўся напярэдадні, забраўшы жыцьці 157 чалавек.
Больш за чатыры месяцы жыхарцы Быхаўскага раёну Вользе Бабашцы афіцыйна не паведамляюць вынікаў праверкі абставінаў сьмерці яе 8-гадовага сына Ягора. На пісьмовыя звароты ў раённую пракуратуру і аддзел Сьледчага камітэту жанчыне не адказваюць.
Драўляны будынак плошчай 5x19 м і вышынёй 6 м залічаны ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў.
Мадура абвінаваціў Злучаныя Штаты ў падтрымцы акту сабатажу на гідраэлектрастанцыі Гуры. Спэцыялісты, аднак, лічаць, што перабоі ў працы ГЭС сталі вынікам шматгадовага недафінансаваньня.
Каля 21.45 у Сьвіслачы каля станцыі мэтро Першамайская патануў чалавек. Праз паўгадзіны ратавальнікі знайшлі ягонае цела.
Вядома, што аўтобус, які рухаўся ня па сваім маршруце, выбухнуў ў 13.25 па менскім часе. Паліцыя ня ўгледжвае крымінальнага характару здарэньня.
15 вэнэсуэльцаў зь цяжкімі хваробамі нырак памерлі, бо без электрычнасьці ім не маглі зрабіць працэдуру гемадыялізу.
У Этыёпіі разьбіўся пасажырскі самалёт «Боінг-737», які ляцеў рэйсам з Адыс-Абэбы ў сталіцу Кеніі Найробі.
На борце было сама меней 14 чалавек, у тым ліку мэр невялічкага гарадка Тарайра з мужам і дачкой
Супрацоўнік амбасады купіў яе для асабістай калекцыі.
Як паведамляе Сьледчы камітэт Расеі, мужчына адышоў убок, яму зрабілася дрэнна, ён упаў. Хуткая дапамога канстатавала сьмерць.
Схованку сьпірту знайшлі ў лесе ў 1,5 кілямэтрах ад адной зь вёсак Калінкавіцкага раёну апэратыўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі разам з участковымі Калінкавіцкага РАУС, паведамляе сайт МУС.
Увечары 8 сакавіка 66-гадовы жыхар Лунінца падчас сваркі ў доме сваёй цешчы забіў са стрэльбы сваю 56-гадовую жонку, яе 78-гадовую маці і 50-гадовага брата, паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі ў афіцыйным Тэлеграм-канале.
У выпраўленчай калёніі № 22 паведамілі, што ўсю інфармацыю можна даведацца ў прэс-службе МУС. Яе тэлефоны пакуль недаступныя.
У Менску на станцыі «Пушкінская» паміж вагонамі апынуўся чалавек. Машыніст спыніў цягнік, а напружаньне з кантактнай рэйкі было зьнятае. Пасьля мужчыну дапамаглі выбрацца на платформу. Ён жывы.
Пацьверджаньня або абвяржэньня ад «Белфармпраму», Міністэрства здароўя і Камітэту дзяржаўнай бясьпекі журналістам не ўдалося атрымаць. У мерапрыемствах канцэрну цягам тыдня замест Шаўчука бярэ ўдзел ягоны намесьнік.
4 сакавіка мужчына пайшоў з дому, а раніцай яго знайшлі павешаным ва ўласным гаражы.
Сьледчым камітэтам распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Давядзеньне да самагубства».
5 сакавіка супрацоўнікі Іейскага РАУС канфіскавалі буйную партыю самагонкі ў беспрацоўнага жыхара мястэчка Юрацішкі 1991 году нараджэньня, паведамляе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
Контратэрарыстычнае падразьдзяленьне лёнданскай паліцыі пачатло расьсьледаваньне ў сувязі з выяўленьнем у Лёндане трох самаробных выбуховых прыстасаваньняў. Пра гэта паведамляе SkyNews.
Загрузіць яшчэ