Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскія міліцыянты гналіся ўночы за катафалкам


А трэцяй гадзіне ночы 10 сакавіка бабруйскія супрацоўнікі Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі і Дэпартамэнту аховы МУС затрымалі грамадзяніна, які скраў машыну. Мяркуючы па міліцэйскім відэа, «Газэль» ехала пад 100 км/гдз.

Error rendering VK.

Міліцыянты заўважылі «Газель», якая дзіўна «пахіствалася» на хаду, на вуліцы Ўрыцкага. Яны паехалі за аўто, але машына стала плутаць па вуліцах, кіроўца паспрабаваў уцячы, у тым ліку выяжджаў на газоны і ходнікі. Урэшце кіроўцу затрымалі на вуліцы Бахарава.

Выявілася, што машына належыць дзяржаўнаму прадпрыемству «Рытуальнае абслугоўваньне» — і была скрадзеная супрацоўнікам кампаніі. Злодзей аказаўся раней судзімым, у час злачынства быў п’яны. Казаў, «узяў ключы, каб пакатацца».

Адносна мужчыны распачалі крымінальную справу за «крадзеж транспартнага сродку» (ч.1 арт. 214 КК РБ), таксама склалі на яго 28 адміністрацыйных пратаколаў. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG