Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчатак, якія згубіліся ў Менску, знайшлі


Пра гэта паведаміла Радыё Свабода каардынатарка пошукава-ратавальнага атраду «Анёл» Юлія Коўган.

13 сакавіка каля 19-й гадзіны ў Менску зьніклі дзьве дзяўчынкі — 6 і 7 гадоў. Ян вярталіся з бацькамі зь дзіцячага садка, пабеглі наперад і згубіліся.

Прыблізна праз дзьве з паловай гадзіны іх заўважыў на вуліцы Мазурава кіроўца таксі і прывёз у штаб пошукавага атраду «Анёл», які разьмясьціўся ў двары менскага раёну Сухарава, дзе жывуць дзяўчаткі.

Малых перадалі бацькам, яны ў парадку. Тым, хто іх знайшоў, дзяўчаткі сказалі, што гулялі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG