Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суполка «Беларуская турма» сьцьвярджае, што ў калёніі «Ваўчыныя норы» павесіўся зьняволены


Калёнія «Ваўчыныя норы», архіўнае фота
Калёнія «Ваўчыныя норы», архіўнае фота

У выпраўленчай калёніі № 22 паведамілі, што ўсю інфармацыю можна даведацца ў прэс-службе МУС. Яе тэлефоны пакуль недаступныя.

Інфармацыя пра магчымае самагубства зьняволенага зьявілася ў суполцы «Беларуская турма» ранкам 8 сакавіка. Паводле яе засіліўся хлапец М. Р, які адбываў пакараньне ў 1-м атрадзе 3-й-сэкцыі.

З некалькіх уласных крыніц Радыё Свабода пацьвердзілі, што здарэньне сапраўды было.

Пакуль вядома, што хлапец адбываў пакараньне па арт. 328 («Незаконны зварот наркатычных рэчываў». Нібыта ў яго і раней былі спробы самагубства, з-за чаго ён знаходзіўся на прафіляктычным уліку.

Папраўчая калёнія № 22 знаходзіцца ў Івацэвіцкім раёне. Большасьць асуджаных у ёй адбываюць пакараньне па «антынаркатычным» артыкуле. У лістападзе 2018 году распаўсюджвалася інфармацыя пра тое, што зьняволеныя зладзілі ў ёй пратэсты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG