Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя распавяла пра пэдафіла, які 20 гадоў здымаў дзіцячае порна і гандляваў ім


Міністэрства ўнутраных спраў напісала пра выкрыцьцё беларуса, які каля 20 гадоў прадаваў відэа са сцэнамі сэксуальнага гвалту над дзецьмі.

Міліцыя затрымала мужчыну ў 2018 годзе, таксама затрымалі дзьвюх маці дзяўчынак з Наваполацку, якія за грошы дазвалялі гвалт з сваіх дзяцей. Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу. Каб выявіць замежных саўдзельнікаў затрыманага, да расьсьледаваньня далучылі Інтэрпол.

Зарабляў на продажы порна 20 гадоў

Паводле міліцыі, у 1998 годзе студэнт-праграміст беларускай ВНУ стаў гандляваць дзіцячай парнаграфіяй праз інтэрнэт. Пазьней вырашыў самастойна «ажыцьцяўляць убачанае і здымаць гэта на камэру». Першапачаткова ахвярамі падазраванага станавіліся дзеці сяброў і знаёмых, сказаў начальнік аддзелу галоўнага ўпраўленьня па наркакантролі і супрацьдзеяньні гандлю людзьмі МУС Уладзімер Алюшкевіч.

Пасьля сканчэньня ВНУ мужчына працягваў зарабляць продажам парнаграфічных матэрыялаў у інтэрнэце. Напачатку 2000-х ён разам са знаёмым з ЗША паехаў у Камбоджу, дзе яны ў адной з установаў гвалтавалі дзяцей і здымалі гэта на відэа. Грамадзянін ЗША атрымаў 30 гадоў турмы, беларус адказнасьці не панёс.

У 2011 годзе мужчына пераехаў ва Ўкраіну, дзе пазьней траапіў за краты за распаўсюд парнаграфіі. Пасьля адбыцьця пакараньня ён вярнуўся ў Беларусь, дзе «актывізаваў кантакты з пэдафіламі зь іншых краін». Таксама мужчына стварыў каля дзясятка фэйкавых акаўнтаў у сацсетках, зь якіх прапаноўваў школьніцам сэкс за грошы.

Маці дзяўчат бралі грошы за згвалтаваньне дачок

У 2015 годзе мужчына пазнаёміўся зь дзьвюма сёстрамі з Наваполацку, кожная зь іх мела дачку. Дзяўчынкам было 2 і 4 гады. Пазьней ён стаў жыць з адной з жанчынаў і цягам трох гадоў гвалтаваў дзяцей, здымаючы гэта на відэа. Ролікі мужчына прадаваў за 30 даляраў у «закрытых сетках». Таксама мужчына ладзіў «сэкс-туры» для пэдафілаў-замежнікаў і дапамагаў ім рабіць парнаграфічныя матэрыялы. За гвалт дзіцяці мужчына прасіў ад 2 да 3 тысяч эўра.

Маці дзяўчынак ведалі пра згвалтаваньні, бралі за гэта грошы і самі ўчынялі сэксуальныя злачынствы супраць дачок, здымалі гэта на відэа і распаўсюджвалі ў інтэрнэце, — заявілі ў СК.

Падазраванага знайшлі па машыне

У чэрвені 2018 году міліцыянтам трапілі здымкі і відэа са сцэнамі гвалту. Дэталі, празь якія міліцыя зразумела, што ролікі рабілі ў Беларусі:

  • беларускія рублі да дэнамінацыі;
  • пакунак зь сеткавай крамы дзіцячых тавараў;
  • чырвоная машына з налепкай пра тэхнічны агляд і беларускім дзяржнумарам.

Лічбы на нумарным знаку былі зафарбаваныя. З 2255 аўтамабіляў, якія прайшлі тэхагляд у годзе, пазначаным на налепцы, апэратыўнікі вызначылі актуальнага ўладальніка аўто, якім быў мужчына з парнаграфічных ролікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG