Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч выявіў сёньня некалькі актаў вандалізму на тэрыторыі народнага мэмарыялу ў Курапатах. Вандалы размалявалі сіняй фарбай некалькі памятных знакаў. Пазьней кроплі падобнага колеру абаронцы Курапатаў пабачылі каля ўваходу на тэрыторыю рэстарацыі «Поедем поедим».
Міністарка юстыцыі Баўгарыі Цэцка Цачэва пайшла ў адстаўку пасьля карупцыйнага скандалу. 23 сакавіка яе выклікалі да прэм’ера даць тлумачэньні ў сувязі з набыцьцём элітнай нерухомасьці за заніжаную цану, у чым яе абвінавацілі журналісты і Грамадзкі антыкарупцыйны фонд.
У Курапатах чарговы акт вандалізму. Невядомыя размалявалі фарбай афіцыйны памятны знак і помнік габрэйскім ахвярам НКВД. На абодва аб’екты насеныя «зоркі Давіда», старажытны габрэйскі сымбаль.
Падчас ператрусаў у фэдэральных землях Гэсэн і Райнланд-Пфальц былі затрыманыя 11 чалавек. Паводле дадзеных паліцыі, яны плянавалі тэракт, «які павінен быў забраць як мага больш жыцьцяў няверных».
Удзень 22 сакавіка 38-гадовы мужчына патэлефанаваў у Барысаўскае РУУС і сказаў, што аграгарадок Лошніца замінаваны. Празь некалькі хвілін мужчына патэлефанаваў у міліцыю зноў і паведаміў, што ў Лошніцы замінавалі сярэднюю школу.
Летам 2018 году з гомельскага касьцёла зьнік крыж. Аказалася, злодзей падарыў яго жаночаму праваслаўнаму манастыру. 22 сакавіка крыж у касьцёл прынёс праваслаўны япіскап Стафан.
Супрацоўнікі ДАІ 22 сакавіка затрымалі чатырох актывістаў руху салідарнасьці «Разам», пазьней адпусьцілі. На двух чалавек склалі адміністрацыйныя пратаколы.
Апэратыўнікі Горадзенскай рэгіянальнай мытні выявілі злачынную схему ўвозу аўтамабіляў у Беларусь, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.
Паліцыя ў Кітаі застрэліла кіроўцу пасьля таго, як ён на аўтамабілі ўрэзаўся ў пешаходаў, у выніку чаго загінулі шэсьць чалавек, яшчэ сямёра атрымалі раненьні і былі шпіталізаваныя.
Вядома пра 47 загінулых і 640 параненых у выбуху на заводзе на ўсходзе Кітаю. Пацярпелі таксама дзеці зь дзіцячага садка побач.
Нямецкі турыст, які адпачываў у Кыргызстане, зьняў на камэру GoPro крушэньне верталёта Мі-8, на якім ён ляцеў з васьмю іншымі пасажырамі.
Бацька зьняволенага ўкраінца Паўла Грыба расказаў, што сын практычна асьлеп на адно вока, а другое бачыць у лепшым выпадку на траціну.
У судзе з апошнім словам выступіў былы дырэктар менскага Палаца спорту Сяргей Прановіч. Ппракурор запрасіла яму пакараньне ў выглядзе 11 гадоў калёніі.
Грамадзянін Літвы Эвальдас Рымасаўскас прызнаў сябе вінаватым у крадзяжы больш як 100 мільёнаў даляраў у амэрыканскіх інтэрнэт-кампаній. СМІ паведамляюць, што аб’ектамі махлярства сталі Google і Facebook.
Стэлу ўсталявалі ў Мазыры на гонар ракетчыкаў, вайсковая частка якіх за савецкім часам была разьмешчана ў райцэнтры.
Непадалек ад Мілану кіроўца скраў аўтобус, у якім было больш за 50 школьнікаў, пратараніў на ім некалькі паліцэйскіх машын, а потым падпаліў яго разам зь дзецьмі ўнутры.
Чарговы факт вандалізму ў Курапатах зафіксавалі актывісты, якія пікетуюць рэстарацыю «Поедем поедим» каля народнага мэмарыялу.
Зьвесткі «дазваляюць» зьвярнуцца да праваахоўных органаў (ці зьвернецца «Наша ніва», не ўдакладняецца), а таксама «пакідаюць пытаньні» да мабільнага апэратара адносна існаваньня копіяў сім-картак журналістаў.
15-гадовую вучаніцу гомелькай сярэдняй школы затрымалі падчас нанясеньня трафарэтных надпісаў, якія рэклямуюць працу ў інтэрнэт-краме наркотыкаў і псыхатропных рэчываў на тэрыторыі Гомля.
Пасьля трагедыі ў Стоўпцах грамадзкасьць вызначыла шэраг вінаватых у надзвычайным здарэньні. Сыстэма адукацыі апэратыўна адрэагавала на абвінавачаньні.
Стыхія закранула перш за ўсё жыхароў Мазамбіка, Зымбабвэ і Малаві.
«Калі мы займаліся сэксам у тым матэлі, ты паабяцаў дапамагчы мне. Калі ты ігнаруеш мяне, як цяпер, я адчуваю сябе выкарыстанай».
16 сакавіка актывіста Леаніда Кулакова падчас пікетаваньня рэстарацыі «Поедем поедим», што каля Курапатаў, зьбіў аўтамабіль. Аўтамабіль зь месца здарэньня зьехаў.
Прэм’ер-міністар Новай Зэляндыі Джасінда Ардэрн заявіла, што на працягу бліжэйшага тыдня ўлады краіны распрацуюць законапраекты, якія зробяць больш жорсткімі правілы валоданьня зброяй у краіне.
Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць пра страляніну на адной з вуліцаў галяндзкага гораду Ўтрэхт. Паведамляецца пра шмат параненых.
Кантрабанду выявілі польскія памежнікі. Затрыманая партыя гашышу ацэньваецца ў больш як 2,5 млн даляраў.
Лік зьніклых бязь зьвестак ідзе на сотні. Праз моцныя дажджы і вятры ў рэгіёне руйнуюцца масты і дарогі, праз паводкі разбураюцца дамы і адбываюцца перабоі з электрычнасьцю.
«Ня ведаю, колькі разоў нам трэба гэта паўтараць. Давайце лічыць падзеі ў Новай Зэляндыі тым, чым яны ёсьць: жахлівым, злачынным, трагічным актам».
У сталіцы Сэрбіі Бялградзе ўдзельнікі акцыі пратэсту каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта краіны заблякавалі ўваходы ў будынак і атачылі яго з усіх бакоў.
У нядзелю, 17 сакавіка на праспэкце Пераможцаў адбылася аварыя. BMW урэзаўся ў сьвятлафор ў раёне Вясьнянкі, непадалёк ад «Арэна-Сіці».
Карпарацыя Facebook заяўляе, што толькі ў першыя 24 гадзіны пасьля нападу на дзьве мячэці ў новазэляндзкім горадзе Крайстчэрч выдаліла больш за паўтара мільёна відэазапісаў стральбы.
У сутыкненьнях паміж паліцыяй і дэманстрантамі ў Парыжы 42 маніфэстанты і 17 паліцэйскіх атрымалі раненьні.
Яшчэ дзясяткі чалавек лічацца зьніклымі бяз вестак. Паводку выклікалі ліўневыя дажджы, якія пачаліся 16 сакавіка.
Яшчэ 50 чалавек параненыя, паведаміў камісар паліцыі Новай Зэляндыі Майк Буш. Трансляцыю ягонай прэс-канфэрэнцыі вёў тэлеканал CNN.
У Францыі 16 сакавіка праходзіць чарговая, васемнаццатая акцыя пратэсту руху «жоўтых камізэлек». 11 чалавек у Парыжы пацярпелі ў выніку падпалу пратэстоўцамі банка. З другога паверха падпаленага будынка ўдалося эвакуяваць жанчыну зь дзіцем.
У раёне былога аэрапорта Менск-1 будаўнікі знайшлі авіябомбу.
У Менску сарваныя некалькі імпрэзаў анархістаў. У Прэс-клюб Беларусь міліцыя заблякавала адкрытую лекцыю стваральнікаў праекту Мoloko plus з Расеі. Арганізатараў тры гадзіны пратрымалі ў райааддзеле і канфіскавалі матэрыялы дзеля праверкі на экстрэмізм.
Каля 8,5 кг марыхуаны канфіскавалі ў жыхара горада Мікашэвічы Лунінецкага раёна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Берасьцейскага аблвыканкаму.
Лідэры многіх краінаў сьвету выказваюць спачуваньні і абурэньне ў сувязі з тэрактам у Новай Зэляндыі, дзе ў горадзе Крайстчэрч 49 чалавек загінулі ў выніку страляніны ў двух мячэцях.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі дырэктара ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс». Спэцапэрацыя праводзілася з удзелам АМАПу на адной з аўтамабільных стаянак Баранавічаў.
Ізраільская армія паведаміла пра атаку на амаль сто цэляў у сэктары Газы ў адказ на ракетны ўдар па Тэль-Авіву, які адбыўся ўвечары ў чацьвер.
Каардынатар ініцыятывы «Горад для гараджан» Дзяніс Кобрусеў паведаміў, што ягонай грамадзкай дзейнасьцю двойчы цікавіўся невядомы.
Паліцыя прад’явіла абвінавачваньні аднаму з падазраваных у нападзе на два мячэты ў горадзе Крайстчэрч на поўдні Новай Зэляндыі, паведаміў кіраўнік паліцыі гэтай краіны Майк Буш.
Паліцыя затрымала трох мужчын і жанчыну — меркаваных нападнікаў. Адзін зь іх, 28-гадовы мужчына крайне правых поглядаў, вёў жывую відэатрансьляцыю нападу, а перад атакай апублікаваў маніфэст на 74 старонкі
Міністэрства ўнутраных спраў напісала пра выкрыцьцё беларуса, які каля 20 гадоў прадаваў відэа са сцэнамі сэксуальнага гвалту над дзецьмі.
На мяжы Кіргізстану і Таджыкістану адбыўся канфлікт паміж жыхарамі памежных паселішчаў. Паводле афіцыйных зьвестак, з абодвух бакоў ёсьць пацярпелыя — 13 чалавек атрымалі раненьні, два чалавекі — грамадзяне Таджыкістану — загінулі.
У Нью-Ёрку забіты меркаваны кіраўнік крымінальнага клану Гамбіна Франчэска Калі. Ён быў адным з кіраўнікоў так званых Пяці сем’яў — найбуйнейшых клянаў італьянскай мафіі, якія кантралююць крымінальнае жыцьцё мэгаполісу.
Супрацоўнікі Міністэрства надзвычайных сытуацый 14 сакавіка вынялі з кантэйнэрнай пляцоўкі ў Менску на вуліцы Данілы Сердзіча радыеактыўныя рэчывы.
На 22 сакавіка ў Мар’інай Горцы прызначаны крымінальны працэс над паэтам і грамадзкім дзеячом Славамірам Адамовічам. Яго абвінавацілі ў «крадзяжы, зьдзейсьненым з пранікненьнем у жыльлё».
Два вайскоўцы атрымалі нязначныя траўмы ног, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Загрузіць яшчэ