Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незнаёмец двойчы цікавіўся грамадзкай дзейнасьцю актывіста-ўрбаніста Кобрусева


Дзяніс Кобрусеў
Дзяніс Кобрусеў

Каардынатар ініцыятывы «Горад для гараджан» Дзяніс Кобрусеў паведаміў, што ягонай грамадзкай дзейнасьцю двойчы цікавіўся невядомы.

Незнаёмец не прадставіўся, але сказаў Дзянісу Кобрусеву, што ён «сам ведае адкуль».

Учора ўвечары ў Менску, калі Дзяніс Кобрусеў вяртаўся дахаты, незнаёмец спрабаваў пагутарыць пра грамадзкую дзейнасьць Дзяніса.

Сёньня была яшчэ адна такая спроба, калі актывіст выйшаў з пад’езду.

Дзяніс Кобрусеў у грамадзкай прыёмнай дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай
Дзяніс Кобрусеў у грамадзкай прыёмнай дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай

«Учора падыходзілі пазнаёміцца па вяртаньні дадому. Я адказаў, што ў мяне няма пра што гаварыць, што мы нічога супрацьзаконнага ня робім. На гэтым усё скончылася. Але сёньня раніцай, калі выйшаў з падʼезду, з прыпаркаванага аўтамабіля выйшаў той самы чалавек і накіраваўся да мяне з той жа самай мэтай працягнуць знаёмства. Я рэтыраваўся ў падʼезд, патэлефанаваў сябрам, каб яны прыехалі і былі сьведкамі, каб можна было сфатаграфаваць і выклікаць міліцыю. Але празь дзесяць хвілін аўто зьехала», — сказаў карэспандэнту Свабоды актывіст.

Паводле Дзяніса Кобрусева, прадстаўнікі спэцслужбаў любяць заводзіць кантакты зь людзьмі актыўнай грамадзянскай пазыцыі. Альбо шукаюць агентаў, альбо «гэта спроба нейкага ціску».

«За дзесяць гадоў грамадзкага жыцьця меў толькі адзін досьвед з КДБ пасьля Плошчы 2010 году, калі ўсіх людзей, якія былі зафіксаваныя, павальна апытвалі. Але гэта была размова пра Плошчу, пра магчымы ўдзел. Спробы вярбоўкі не было. А цяпер выглядае на тое, што хочуць „пагутарыць“ менавіта пра грамадзкую дзейнасьць».

Паводле Дзяніса Кобрусева, калі пачыналася ўшчыльненьне забудовы Менску, на мітынгі зьбіраліся па 300–400 чалавек, актывісты выступалі з мэгафонам.

«Тады ніякіх спробаў не было. І цяпер гэта выглядае больш дзіўным, калі мы перайшлі на больш экспэртную працу. Я магу гэта зьвязваць толькі з тым, што за дзесяць гадоў уплыў нашай арганізацыі вырас», — сказаў Дзяніс Кобрусеў.

Дзяніс Кобрусеў не аднойчы камэнтаваў для Радыё Свабода сытуацыю з забудовай Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG