Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Нямеччыны прадухіліла ісламісцкі тэракт

У выніку паліцэйскіх рэйдаў, праведзеных 22 сакавіка ў фэдэральных землях Гэсэн і Рэйнланд-Пфальц, былі затрыманыя 11 чалавек ва ўзросьце ад 20 да 42 гадоў. Паводле дадзеных сьледзтва, гаворка ідзе пра салафітаў, што рыхтавалі маштабны тэракт, «які павінен быў забраць як мага больш жыцьцяў няверных».

Галоўнымі абвінавачанымі зьяўляюцца 21-аднагадовы мужчына з гораду Офэнбах, а таксама два браты па 31 году, якія пражываюць у Вісбадэне. Падчас падрыхтоўкі тэракту падазраваныя наладзілі кантакт з шэрагам гандляроў зброяй, арандавалі вялікі аўтамабіль і арганізавалі збор сродкаў на куплю зброі, паведамляе DW са спасылкай на пракуратуру ў Франкфурце-на-Майне.

Паводле сьледзтва, падчас ператрусу ў падазраваных было канфіскавана 20000 эўра, а таксама некалькі нажоў, наркотыкі і вялікая колькасьць папяровай дакумэнтацыі і электронных носьбітаў інфармацыі.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG