Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў затрымалі і склалі пратаколы. Яны ехалі ў Хатынь адначасова з Макеем


Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»
Мэмарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі ДАІ 22 сакавіка затрымалі чатырох актывістаў руху салідарнасьці «Разам», пазьней адпусьцілі. На двух чалавек склалі адміністрацыйныя пратаколы, паведаміла БелаПАН Надзея Батура.

Пратаколы за непрышпіленыя рамяні

Паводле Батуры, на яе і на сьвятара не прызнанай у Беларусі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Віктара Кавалькова склалі пратаколы за непрышпіленыя рамяні бясьпекі на заднім сядзеньні. Затрыманага Сяргея Мацкойця адпусьцілі без пратаколу. Кіроўца затрыманага аўтамабіля Віталь Лухвіч спачатку заставаўся ў РУУС Савецкага раёну сталіцы, бо яго машына нібыта знаходзіцца ў вышуку. Пазьней яго адпусьцілі без пратаколу.

У Хатынь таксама паехаў Макей

Актывісты рушылі ў Хатынь, каб ускласьці кветкі да мэмарыялу ў памяць аб загінулых ад рук нацыстаў жыхарах вёскі.

Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Як паведамлялася, 22 сакавіка а 15.00 мэмарыяльны комплекс «Хатынь» павінна наведаць група дыпляматаў на чале зь міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем. Менавіта з гэтым Батура зьвязвае затрыманьне актывістаў.

«Гэта ўзурпавана ўладай. Аказваецца, простым грамадзянам а палове на 12-ю дня нельга ўскласьці кветкі, аказваецца, гэта злачынства. Я пераканалася, што нас праслухоўвалі. Машына ДАІ чакала канкрэтна нас», — сказала Батура.

Паводле інфармацыі МЗС, візыт дыпляматаў прысьвяцілі 76-й гадавіне хатынскае трагедыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG