Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі злодзей скраў крыж з касьцёла і падарыў яго праваслаўнаму манастыру


Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Гомлі, фота ©Shutterstock
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Гомлі, фота ©Shutterstock

Летам 2018 году з гомельскага касьцёла зьнік крыж. Аказалася, злодзей падарыў яго жаночаму праваслаўнаму манастыру. Сёньня крыж у касьцёл прынёс праваслаўны япіскап Стафан.

Вернуты крыж
Вернуты крыж

Летась 27 ліпеня пасьля імшы пробашч касьцёла ксёндз Юры Варонка заўважыў, што са сьцяны каля ўваходу зьнік вялікі драўляны крыж. Заяву ў міліцыю тады вырашылі не падаваць, а крыж замянілі на іншы.

«Сёньня, 22 сакавіка, да нас у касьцёл нехта пагрукаў. Да нас завітаў уладыка Стафан, біскуп Гомельскі і Жлобінскі. Ён прынёс каталіцкі крыж. У ім мы пазналі свой, скрадзены летам. Аказалася, што крыж невядомы мужчына падарыў жаночаму праваслаўнаму кляштару ў Карме Добрускага раёну. У кляштары зразумелі, што крыж — каталіцкі, ня ведалі, што зь ім рабіць, і ўчора аддалі ўладыку Стафану», — расказаў Свабодзе а. Юры Варонка.

Гомельскія каталікі ўдзячныя праваслаўнаму япіскапу за вяртаньне крыжа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG