Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў нападу на мячэты ў Новай Зэляндыі вырасла да 50 чалавек


Людзі, якія перажылі напад на мячэць у Крайстчэрчы, 15 сакавіка

Яшчэ 50 чалавек параненыя, паведаміў камісар паліцыі Новай Зэляндыі Майк Буш. Трансляцыю ягонай прэс-канфэрэнцыі вёў тэлеканал CNN.

«Колькасьць людзей, якія загінулі ў гэтым жудасным здарэньні, цяпер вырасла да 50», — сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі. Паводле яго, яшчэ 50 чалавек параненыя.

Раней паведамлялася пра 49 загінулых. У пятніцу, 15 сакавіка, узброеныя людзі ўварваліся ў два мячэты ў горадзе Крайстчэрчы, дзе на той момант знаходзіліся сотні людзей, і распачалі страляніну. Па абвінавачваньні ў нападзе арыштавалі трох чалавек.

Адзін з нападнікаў, 28-гадовы мужчына ўльтраправых поглядаў вёў жывую відэатрансьляцыю нападу, а перад атакай апублікаваў маніфэст на 74 старонкі, у якім выказваў нянавісьць да мігрантаў.

Прэм’ерка Новай Зэляндыі Джасында ​Ардэн назвала напад «беспрэцэдэнтным» і «адным з самых змрочных дзён» у гісторыі краіны.

Джасында Ардэн заявіла, што яе канцылярыя атрымала «маніфэст» падазраванага ў нападзе на мячэты ў Крайстчэрчы за 9 хвілін да тэракту. Але ніякіх дэталяў нападу там не было, паведамляе The Guardian.

Ардэн дадала, што ахвярамі страляніны сталі ў тым ліку мігранты і ўцекачы, але «яны — гэта мы», падкрэсьліла яна, і такім злачынствам «няма месца ў Новай Зэляндыі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG