Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля чарговай акцыі «жоўтых камізэлек» у Парыжы затрыманыя больш за 200 чалавек


Архіўнае фота
Архіўнае фота

У сутыкненьнях паміж паліцыяй і дэманстрантамі ў Парыжы 42 маніфэстанты і 17 паліцэйскіх атрымалі раненьні.

16 сакавіка ў Парыжы прайшла чарговая акцыя «жоўтых камізэлек», якая суправаджалася сутыкненьнямі з паліцыяй і пагромамі ў цэнтры гораду, паведамляе BFMTV.com.

На Елісейскіх палях дэманстранты разьбілі і падпалілі дзясяткі кавярняў, крамаў і шапікаў. У выніку было затрымана 237 чалавек, частку з іх адпусьцілі ўначы. Каля дзьвюх соцень чалавек, у тым ліку 15 непаўнагадовых удзельнікаў пратэсту застаюцца пад вартай.

У паліцыі адзначаюць, што большая частка пагромшчыкаў прытрымліваюцца радыкальных палітычных поглядаў. У іншых гарадах: Марсэль, Ліль, Тулуза, акцыі «жоўтых камізэлек» прайшлі без інцыдэнтаў.

Удзельнікі руху «жоўтых камізэлек» патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Францыі Эмануэля Макрона і адмены яго курсу рэформаў. Дэманстрацыі актывістаў праходзяць кожную суботу з лістапада 2018 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG