У праграмы на мэце стаіць «захаваньне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў». Дакумэнт будзе рэгуляваць дзеяньні дзяржавы ў культурніцкай галіне з 2026 па 2030 гг., адзначае БелТА.
У межах дзяржаўнае праграмы вызначаны пералік гісторыка-культурных аб’ектаў, якія будуць рэстаўраваць і кансэрваваць з выкарыстаньнем сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.
Сярод іх:
- комплекс будынкаў Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі (завяршэньне работ плянуецца ў 2027 годзе);
- палацавы комплекс у Ружанах Пружанскага раёну (2026–2029 гг.);
- Наваградзкі замак (завяршэньне рэканструкцыі з кансэрвацыяй у 2030 годзе);
- касьцёл Божага Цела ў Нясьвіжы.
Адмысловая ўвага ў праграме надаецца ўкараненьню сучасных тэхналёгій у працу музэяў і правядзеньне культурніцкіх імпрэзаў. Плянуецца стварэньне аўтаматызаваных інфармацыйных сыстэмаў, віртуальных экскурсій, алічбоўка музэйных і бібліятэчных фондаў, прадметаў нематэрыяльнай спадчыны і кінафонду краіны.
Форум