Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі аўтамабіль наўмысна ўрэзаўся ў натоўп: ёсьць ахвяры


Паліцыя Кітаю, ілюстрацыйнае фота
Паліцыя Кітаю, ілюстрацыйнае фота

Паліцыя ў Кітаі застрэліла кіроўцу пасьля таго, як ён на аўтамабілі ўрэзаўся ў пешаходаў, у выніку чаго загінулі шэсьць чалавек, яшчэ сямёра атрымалі раненьні і былі шпіталізаваныя, паведамляе Reuters са спасылкай на дзяржаўную тэлевізію КНР.

У справаздачы адзначаецца, што мужчына знарок пратараніў натоўп, аднак матывы яго дзеяньняў пакуль не вядомыя. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Заоян ў цэнтральнай правінцыі Хубэй.

У апошнія гады ў Кітаі адбылося некалькі падобных здарэньняў. Так, у верасьні 2018 году 11 чалавек загінулі і 40 атрымалі раненьні пасля наезду аўтамабіля на шматлюднай плошчы ў Паўднёвым Кітаі. Пасля ДТЗ кіроўца напаў на людзей з нажом і лапатай.

У апошнія гады падобныя тэракты з выкарыстаньнем аўтамабіляў ня раз адбываліся і ў краінах Эўразьвязу.

Так, у красавіку 2018 году, У цэнтры нямецкага гораду Мюнстэр на поўдні Нямеччыны грузавік урэзаўся ў натоўп людзей, у выніку загінулі тры чалавекі, 20 атрымалі раненьні.

У жніўні 2017 году 14 чалавек загінулі ў выніку наезду фургона на натоўп у цэнтры Барсэлёны.

Таксама ў 2017 годзе наезды на людзей тройчы адбыліся ў Лёндане і аднойчы ў Стакгольме, у 2016 годзе — у Бэрліне і Ніцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG