Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выкрадзены ў Гомлі ўкраінец Грыб, якога судзяць у Расеі, у крытычным стане 


Павал Грыб падчас суду ў Расеі

Бацька зьняволенага ў Расеі ўкраінца Паўла Грыба расказаў, што ягоны сын у турме практычна асьлеп на адно вока, а другое бачыць у лепшым выпадку на траціну.

21 сакавіка на судзе ў расейскім Растове-на-Доне абвінавачваньне запатрабавала для Паўла Грыба 6 гадоў калёніі агульнага рэжыму.​

У жніўні 2017 году 19-гадовага Паўла Грыба выкралі ў Гомлі, куды ён прыехаў на сустрэчу зь дзяўчынай Тацянай Яршовай. Пазьней ён сам выказаў меркаваньне, што ад яе імя зь ім размаўлялі расейскія сілавікі.

У верасьні таго ж году стала вядома, што ўкраінец утрымліваецца ў сьледчым ізалятары Краснадару — яго абвінавацілі ў «падрыхтоўцы тэракту» на школьнай лінейцы ў Сочы.

Як піша агенцтва УНІАН, летась Паўночна-Каўкаскі акруговы вайсковы суд чарговым разам падоўжыў на 6 месяцаў тэрмін утрыманьня Грыба пад вартай.

Паводле бацькі Паўла, у сына прыроджанае захворваньне, пры якім неабходнае штодзённае спэцыфічнае лячэньне. Аднак улады Расеі адмаўляюць украінскім лекарам агледзець маладога чалавека ў СІЗА.

Абаронцы Грыба б’юць трывогу: у Паўла імкліва пагаршаецца стан здароўя, ён практычна асьлеп і стаў дрэнна арыентавацца, пагоршылася памяць.

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава заявіла, што Грыб знаходзіцца на мяжы жыцьця і сьмерці, яму патрабуецца неадкладная апэрацыя на сэрцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG