Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя ўзялі на аналіз сінія кроплі каля ўваходу ў «Поедем поедим». Яны падобныя на фарбу вандалаў у Курапатах


Памятны камень у Курапатах
Памятны камень у Курапатах

Лідэр «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч выявіў сёньня некалькі актаў вандалізму на тэрыторыі народнага мэмарыялу ў Курапатах. Вандалы размалявалі сіняй фарбай некалькі памятных знакаў. Пазьней кроплі падобнага колеру абаронцы Курапатаў пабачылі каля ўваходу на тэрыторыю рэстарацыі «Поедем поедим».

​Вандалы размалявалі ў Курапатах афіцыйны памятны знак на Галгофе і помнік габрэйскім ахвярам. На іх былі нанесеныя «зоркі Давіда» і антысэміцкія надпісы. Пазьней росьпіс такой жа сіняй фарбай быў выяўлены і зь іншага боку ўрочышча, на камяні з крыжом.

Сінія кроплі каля ўваходу на пляцоўку рэстарацыі
Сінія кроплі каля ўваходу на пляцоўку рэстарацыі

Неўзабаве пасьля гэтага кроплі падобнага колеру абаронцы Курапатаў пабачылі каля ўваходу на пляцоўку рэстарацыі «Поедем поедим».

На месца здарэньня адразу пасьля інфармацыі Дзяніса Ўрбановіча прыбылі супрацоўнікі Сьледчага камітэту.

Паводле словаў абаронцы Курапатаў Анатоля Наўмовіча, яны ўзялі на экспэртызу кроплі на бруку каля рэстарацыі.

«Супрацоўнікі СК прыяжджалі на Галгофу. Потым калі актывісты выявілі фарбу на брукаванцы, яны паведамілі міліцыі. Бралі аналіз. Прасілі ў рэстарацыі відэазапісы, але тыя адмовілі. Трэба, маўляў, ордэр», — сказаў Свабодзе Наўмовіч.

Падчас гэтага адбылося яшчэ адно надзвычайнае здарэньне. Каля брамы рэстарацыі зьявіўся мужчына, які распыліў газ з балёнчыка ў актывістаў, ахову і супрацоўніка спэцслужбаў у цывільным. Мужчыну затрымалі.

Як распавёў Свабодзе Дзяніс Урбановіч, у дазены момант Курапаты патрулюе ППС, там правяраюць пашпарты i заплечнiкi ў людзей побач з урочышчам.

20 сакавіка ў Курапатах невядомыя павалілі адразу 14 крыжоў. Двойчы ад пачатку году быў пашкоджаны мэмарыяльны знак ад прэзыдэнта ЗША «Лава Клінтана».

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG